Клавесін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літ-ра
др r2.7.2) (робат змяніў: zh:大鍵琴
Радок 71: Радок 71:
[[tr:Klavsen]]
[[tr:Klavsen]]
[[uk:Клавесин]]
[[uk:Клавесин]]
[[zh:羽管键琴]]
[[zh:大鍵琴]]
[[zh-min-nan:Cembalo]]
[[zh-min-nan:Cembalo]]

Версія ад 02:48, 1 верасня 2012

Французскі клавесін 18 стагоддзя

Клавесін (італ.: clavicembalo) — клавішны струнна-шчыпковы музычны інструмент. Гуказдабыванне адбываецца націсканнем на клавішу, пасля чаго асігнаваны плектар чапляе струну, гук ваганняў якой узмацняецца ў корпусе інструменту. Клавесінавая музыка была распаўсюджаная ў часы Рэнесанса і барока. У XVIII стагоддзі клавесін саступіў месца на музычнай сцэне свайму прамому нашчадку — фартэпіяна. У XX стагоддзі клавесін зноў пачаў з'яўляцца на канцэртах класічнай музыкі, а таксама ў новых (сучасных па стылі) творах і ў масавай культуры.

Гісторыя

Найболей верагодна, што клавесін быў вынайдзены пад канец Сярэднявечча. У XVI стагоддзі італьянскія клавесінныя майстры рабілі лёгкія інструменты са слабым нацяжэннем. У канцы стагоддзя галандская сям’я Рукерс пачала выкарыстоўваць іншую тэхніку: іх клавесіны мелі цяжэйшую будову, але і гук іх быў болей дынамічны. Яны таксама прапанавалі першы клавесін з дзвюмя клавіятурамі: другая выкарыстоўвалася падчас транспазіцыі ў творы.

Напрыканцы XVIII стагоддзя фартэпіяна пачало набіраць моц і клавесін канчаткова знік. Выключэнне склала опера: клавесін выкарыстоўвалася для акампанавання рэчытатыву, але нават тут яго падмяняла фартэпіяна.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.317

Вонкавыя спасылкі