Разецкі камень: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: ml:റോസെറ്റാ സ്റ്റോൺ |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў ta:ரொசெட்டா கல் на ta:ரொசெட்டாக் கல் |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
[[su:Batu Rosetta]] |
[[su:Batu Rosetta]] |
||
[[sv:Rosettastenen]] |
[[sv:Rosettastenen]] |
||
[[ta: |
[[ta:ரொசெட்டாக் கல்]] |
||
[[th:ศิลาโรเซตตา]] |
[[th:ศิลาโรเซตตา]] |
||
[[tr:Rosetta Taşı]] |
[[tr:Rosetta Taşı]] |
Версія ад 02:37, 23 снежня 2012
Разецкі камень — пліта з гранадыарыта, знойдзеная ў 1799 годзе ў Егіпце каля невялікага горада Разета (зараз Рашыд), недалёка ад Александрыі, з выбітымі на ёй трыма ідэнтычнымі па сэнсе тэкстамі, у тым ліку двума на старажытнаегіпецкай мове - напісана старажытнаегіпецкімі іерогліфамі і егіпецкім дематычным пісьмом, і аднім тэкстам на старажытнагрэчаскай мове. Старажытнагрэчаскі быў добра вядомы лінгвістам, і супастаўленне трох тэкстаў паслужыла адпраўной кропкай для расшыфроўкі егіпецкіх іерогліфаў. З 1802 Разецкиікамень захоўваецца ў Брытанскім музеі (Інв. нумар EA 24).
Тэкст каменя ўяўляе сабой надпіс-падзяку, якую ў 196 да н.э. егіпецкія жрацы адрасавалі Пталамею V Эпіфану, чарговаму манарху з дынастыі Пталемееў. Пачатак тэксту: «Новага цара, які атрымаў царства ад бацькі» ... У эліністычны перыяд многія падобныя дакументы ў межах грэчаскай айкумены распаўсюджваліся ў выглядзе бі- або трылінгвістычных тэкстаў, што і саслужыла пасля добрую службу лінгвістам.
Камень быў знойдзены 15 ліпеня 1799 капітанам французскіх войскаў у Егіпце П'ерам-Франсуа Бушарам пры будынку форта Сен-Жульен блізу г. Разеты на заходнім рукаве дэльты Ніла (сучасны горад Рашыд). Афіцэр зразумеў важнасць знаходкі і адправіў камень у Каір, дзе за год да гэтага па загадзе Напалеона быў адкрыты Інстытут Егіпта (Institut de l'Egypte). У 1801 годзе французы пацярпелі ў Афрыцы паражэнне ад брытанцаў і былі вымушаныя перадаць ім камень разам з шэрагам іншых помнікаў.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах, Т.13, Мн., 2001, С.258: Разецкі камень
Спасылкі
Разецкі камень на Вікісховішчы |
Шаблон:Egypt-stub
Шаблон:Link FA
Шаблон:Link FA
Шаблон:Link FA