Разецкі камень
| ||
Пталамей V Эпіфан | ||
Разецкі камень. 196 да н.э. | ||
англ.: Rosetta stone араб. حجر لقاه عساكر |
||
Матэрыял | гранадыярыт[d] | |
---|---|---|
Брытанскі музей[2] | ||
(інв. EA24[1]) | ||
![]() |
Разецкі камень — пліта з гранадыярыту, знойдзеная ў 1799 годзе ў Егіпце каля невялікага горада Разета (цяпер Рашыд ), недалёка ад Александрыі, з выбітымі на ёй трыма ідэнтычнымі па сэнсе тэкстамі, у тым ліку двума на старажытнаегіпецкай мове, напісанымі старажытнаегіпецкімі іерогліфамі і егіпецкім дэматычным пісьмом, і адным тэкстам на старажытнагрэчаскай мове. Старажытнагрэчаская была добра вядома лінгвістам, і супастаўленне трох тэкстаў паслужыла адпраўным пунктам для расшыфроўкі егіпецкіх іерогліфаў. З 1802 Разецкі камень захоўваецца ў Брытанскім музеі (інвентарны нумар EA 24).
Тэкст на камені ўяўляе сабой надпіс-падзяку, якую ў 196 да н.э. егіпецкія жрацы адрасавалі Пталамею V Эпіфану, чарговаму манарху з дынастыі Пталамеяў. Пачатак тэксту: «Новага цара, які атрымаў царства ад бацькі…» У эліністычны перыяд многія падобныя дакументы ў межах грэчаскай айкумены распаўсюджваліся ў выглядзе двух- або трохмоўных тэкстаў, што і саслужыла пасля добрую службу лінгвістам.
Камень быў знойдзены 15 ліпеня 1799 капітанам французскіх войскаў у Егіпце П’ерам-Франсуа Бушарам пры будаўніцтве форта Сен-Жульен каля г. Разеты на заходнім рукаве дэльты Ніла (сучасны горад Рашыд). Афіцэр зразумеў важнасць знаходкі і адправіў камень у Каір, дзе за год да гэтага па загадзе Напалеона быў адкрыты Інстытут Егіпта (Institut de l’Egypte). У 1801 годзе французы пацярпелі ў Афрыцы паражэнне ад брытанцаў і былі вымушаныя перадаць ім камень разам з шэрагам іншых помнікаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Разецкі камень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Разецкі камень на Вікісховішчы |
---|