Бенядзікт Дабшэвіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Бэнэдыкт Дабшэвіч |
арфаграфія |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
У філасофскіх поглядах прытрымліваўся [[картэзіянства]] пазнейшага часу, у логіцы — школы [[Пар-Раяль]], [[Х. Вольф]]а і [[Ф. Брэскі|Ф. Брэскага]]. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, [[геліяцэнтрычная сістэма|геліяцэнтрычную сістэму]] [[Мікалай Капернік|М. Каперніка]] і яго паслядоўнікаў). |
У філасофскіх поглядах прытрымліваўся [[картэзіянства]] пазнейшага часу, у логіцы — школы [[Пар-Раяль]], [[Х. Вольф]]а і [[Ф. Брэскі|Ф. Брэскага]]. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, [[геліяцэнтрычная сістэма|геліяцэнтрычную сістэму]] [[Мікалай Капернік|М. Каперніка]] і яго паслядоўнікаў). |
||
Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» ([[1760]]), якая складалася з яго |
Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» ([[1760]]), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы [[Рэнэ Дэкарт|Р. Дэкарта]], [[П'ер Гасендзі|П. Гасендзі]] і тэорыі І. Кегілера, [[Ісак Ньютан|І. Ньютана]] і інш.; «Лекцыі па логіцы...» ([[Вільня]], [[1761]]), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног». |
||
Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» ([[1763]]). |
Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» ([[1763]]). |
Версія ад 19:16, 12 студзеня 2013
Бенедыкт Дабшэвіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
12 сакавіка 1722 |
Смерць |
1799 |
Род | Дабшэвічы |
Адукацыя | |
Дзейнасць | фізік |
Месца працы |
Бенедыкт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[1] або на Жамойці[2] — 1799) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
У 1739 уступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.
Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1772—1773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 1773—1774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 1792—1794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.
Погляды і працы
У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).
Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кегілера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».
Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).
Зноскі
- ↑ Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 565.
- ↑ Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 186.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1722 годзе
- Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
- Нарадзіліся ў Літве
- Памерлі ў 1799 годзе
- Памерлі ў Літве
- Выпускнікі Навагрудскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Езуіты
- Постаці беларускай філасофіі
- Постаці беларускага багаслоўя
- Постаці літоўскай філасофіі
- Постаці літоўскага багаслоўя