Казімір Вікенцьевіч Камейша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Казімір Вікенцьевіч Карызна''' ({{ДН|4|12|1943}} г. вёска Малыя Навікі, [[Стаўбцоўскі раён]], Мінская вобласць) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]]. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».
'''Казімір Вікенцьевіч Камейша''' ({{ДН|4|12|1943}} г. вёска Малыя Навікі, [[Стаўбцоўскі раён]], Мінская вобласць) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]]. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 21:43, 19 лютага 2013

Казімір Вікенцьевіч Камейша (4 снежня 1943 г. вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967—1968). З 1968 г. — старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». З 1988 г. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць».

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988).

Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).

Перакладаў творы рускіх, славацкіх, і украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2