OpenOffice.org: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат змяніў: el:OpenOffice.orgel:Apache OpenOffice
др r2.7.3) (робат зьмяніў simple:OpenOffice.org на simple:OpenOffice
Радок 23: Радок 23:
{{Link FA|hu}}
{{Link FA|hu}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}

[[af:OpenOffice.org]]
[[af:OpenOffice.org]]
[[als:Apache OpenOffice]]
[[als:Apache OpenOffice]]
Радок 79: Радок 80:
[[sh:OpenOffice.org]]
[[sh:OpenOffice.org]]
[[si:OpenOffice.org]]
[[si:OpenOffice.org]]
[[simple:OpenOffice.org]]
[[simple:OpenOffice]]
[[sk:OpenOffice.org]]
[[sk:OpenOffice.org]]
[[sl:OpenOffice.org]]
[[sl:OpenOffice.org]]

Версія ад 04:42, 25 лютага 2013

Лагатып OpenOffice.org

OpenOffice.org, шырока вядомы як OOo або OpenOffice, гэта офісны пакет з адкрытым крынічным кодам, асноўныя кампаненты якога прызначаны для апрацоўкі тэксту, табліц, прэзентацый, графікі і баз дадзеных. Ён даступны для шэрагу розных камп'ютарных аперацыйных сістэм, распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне і напісаны з выкарыстаннем ўласнага інструментарыю для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстальніка. Падтрымлівае стандарт ISO/IEC OpenDocument Format (ODF) для абмену данымі і як прадвызначаны фармат файлаў, а таксама фарматы Microsoft Office сярод іншых. На канец 2009 года, OpenOffice падтрымлівае больш за 110 моў.

OpenOffice.org паходзіць ад StarOffice, офіснага пакета, распрацаванага нямецкай кампаніяй StarDivision, і набытага Sun Microsystems ў жніўні 1999 года. Выточны код пакета быў выпушчаны ў ліпені 2000 года з мэтай зніжэння долі рынку Microsoft Office, шляхам забеспячэння свабоднай і адкрытай альтэрнатывы; апошнія версіі StarOffice заснаваныя на OpenOffice.org з дадатковымі прыватнаўласніцкімі кампанентамі.[1] Галоўны спонсар праекта OpenOffice.org – карпарацыя Oracle (першапачаткова Sun Microsystems). Сярод іншых буйных карпаратыўных ўдзельнікаў – Novell, Red Hat, IBM, Google.

Праект і праграмны пакет шырока вядомыя як OpenOffice, але гэты тэрмін з'яўляецца гандлёвай маркай кампаніі з Нідэрландаў, а таксама ў выкарыстанні Orange UK[2], з-за гэтага праект вымушаны прыняць OpenOffice.org у якасці афіцыйнай назвы.[3]

Не гледзячы на назву OpenOffice.org, офісны пакет, уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux (у тым ліку Ubuntu, OpenSUSE і Mandriva Linux) – насамрэч адгалінаванне альбо неафіцыйная галіна, якая называецца Go-oo.[4][5][6]

Па стану на жнівень 2011 ва ўсіх найбольш папулярных linux-дыстрыбутывах пакет OpenOffice.org замешчаны на яго форк - LibreOffice. Старонка праекта ў сеціве - libreoffice.org

Зноскі

  1. OpenOffice.org — FAQ — Overview
  2. Orange launches 'Open Office'
  3. Why should we say "OpenOffice.org" instead of simply "OpenOffice"
  4. Bug #151829 in openoffice.org (Ubuntu): “Include go-oo in Ubuntu”
  5. Linux.com
  6. Go-oo derivates in Linux distributions

Спасылкі

Хатняя старонка праекта OpenOffice.org

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA