Ubuntu
Ubuntu | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Распрацоўшчык | Canonical Ltd. |
Сямейства АС | Linux |
Заснавана на | Debian[1] |
Зыходны код | адкрыты |
Першы выпуск | 20 кастрычніка 2004 |
Апошняя версія | 21.10 (Impish Indri) — 14 кастрычніка 2021 |
Частата абнаўлення фінальных версій | 2 разы ў год (у красавіку і кастрычніку) |
Метад абнаўлення | Software Updater |
Менеджары пакетаў | GNOME Software, APT, dpkg, Snap, flatpak |
Падтрымлівае мовы | больш за 55 |
Падтрымлівае платформы | i386, AMD64, PowerPC, ARM, UltraSPARC[2] |
Тып ядра | модульнае ядро Linux |
Інтэрфейс | GNOME |
Ліцэнзія | розныя, у асноўным GNU GPL-сумяшчальныя |
Стан | актыўны |
Рэпазітар зыходнага коду | code.launchpad.net/ubuntu[3] |
Вэб-сайт | www.ubuntu.com |
![]() |
Ubuntu (вымаўляецца «убу́нту»; зулу: ubuntu чалавечнасць) — аперацыйная сістэма, дыстрыбутыў Linux. З'яўляецца адгалінаваннем ад Debian GNU/Linux. Распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне, дадаткова даступны прыватнаўласніцкія праграмы.
Галоўны распрацоўшчык і спонсар праекта — брытанская кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна развіваецца і падтрымліваецца.
Ubuntu карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux для настольных камп'ютараў. Ён з'яўляецца 4-м у спісе самых папулярных АС для вэб-сервераў. Звычайна новая версія дыстрыбутыва выходзіць кожныя паўгода і падтрымліваецца на працягу паўтарох гадоў абнаўленнямі бяспекі, а версія LTS[4], якая выходзіць раз у 2 гады, падтрымліваецца на працягу 3 гадоў. Серверная версія - на працягу 5 гадоў.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160823232119/http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 23 жніўня 2016.
- ↑ Платформы UltraSPARC і UltraSPARC T1 падтрымліваюцца толькі ў Server Edition.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ ад англ.: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»