IBM

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
International Business Machines Corporation
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: IBM
NASDAQ: IBM
Складнік Dow Jones
Складнік S&P 500
Заснаванне Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША
16 чэрвеня 2011 года
Заснавальнікі Томас Джон Уотсан
Размяшчэнне Арманк, Нью-Ёрк, ЗША
Ключавыя фігуры Джыні Ромеці (прэзідэнт і CEO)
Самуэль Пальмізана (старшыня савета)
Галіна Інфармацыйныя тэхналогіі
Прадукцыя Апаратнае і праграмнае забеспячэнне
Абарот $107 млрд (2011)[1]
Аперацыйны прыбытак $20,5 млрд (2011)[1]
Чысты прыбытак $16 млрд (2011)[1]
Актывы
Капіталізацыя
Колькасць супрацоўнікаў 433 тыс. (2011)
Даччыныя кампаніі Lotus Software
Rational Software
Tivoli
Sterling Commerce
Lombardi
Сайт IBM.com

International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп'ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп'ютараў да нанатэхналогій.[3] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[4][5]

Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[6] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад англійскага «Сіні волат»).

IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[7] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[8] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп'ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]