Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др added Category:Постаці беларускай стаматалогіі using HotCat |
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13132889 на Wikidata |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай стаматалогіі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай стаматалогіі]] |
||
[[be-x-old:Баляслаў Грабінскі]] |
Версія ад 20:59, 12 мая 2013
Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі.
Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 1911—1914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага Студэнцкага Саюза[1].
Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.
Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.
У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага Медыцынскага Iнстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.
6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.
У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага Кадравага Батальёна БКА[2].
Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага Iнстытута Навукi іМастацтва, сябра Беларуска-Амерыканскага Згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская Думка».
Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].
Творчасць
- Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10) — 2000
- Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947.
Зноскі
- ↑ Быў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
- ↑ Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. Лондан 1960
- ↑ НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ. Віктар Шматаў