Слабае ўзаемадзеянне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
др Дзяніс Тутэйшы перанёс старонку Слабое ўзаемадзеянне у Слабае ўзаемадзеянне: так правільней
(Няма розніцы)

Версія ад 14:56, 20 жніўня 2013

Сла́бае ўзаемадзе́янне, ці сла́бае я́дзернае ўзаемадзе́янне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзенняў у прыродзе. У прыватнасці, яно адказвае за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеянне называецца слабым, бо два іншыя ўзаемадзеянні, істотныя для ядзернай фізікі, (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасцю. Аднак слабае ўзаемадзеянне значна мацнейшае за чацвёртае з фундаментальных узаемадзеянняў, гравітацыйнае. Слабае ўзаемадзеянне з'яўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыус узаемадзеяння 10−18 м). Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеянне і слабае ўзаемадзеянне як розныя праявы адзінага электраслабага ўзаемадзеяння, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 года Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывен Вайнберг. За гэтую работу яны атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1979 год.

Спасылкі

Шаблон:Стаб

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA