Стывен Вайнберг
Стывен Вайнберг | |
---|---|
англ.: Steven Weinberg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 мая 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 2021[3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Louise Weinberg[d] |
Род дзейнасці | фізік, пісьменнік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, cosmologist |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | Doctor of Philosophy in Physics[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сэм Трэйман[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1991) |
![]() |
Стывен Вайнберг (англ.: Steven Weinberg; 3 мая 1933, Нью-Ёрк — 23 ліпеня 2021) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Шэлданам Лі Глэшау і Абдус Саламам) «за ўклад у аб’яднаную тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі, у тым ліку прадказанне слабых нейтральных токаў».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Стывен Вайнберг нарадзіўся 3 мая 1933 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1950 годзе школу ў Бронксе. У 1954 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце. У 1957 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Сэма Трэймана. У 2006 годзе Вайнберг — прафесар фізікі і астраноміі ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне.
Вайнберг не толькі выдатны навуковец, але таксама выдатны папулярызатар навукі. Ён выступаў перад кангрэсам ЗША ў падтрымку будаўніцтва звышправоднага суперкалайдара, пісаў артыкулы для Нью-Ёркскага кніжнага агляду і выступаў з рознымі лекцыямі аб вялікім значэнні навукі. Яго кнігі пра навуцы спалучаюць папулярызацыю навукі з яе гісторыяй і філасофіяй.
Вайнберг — атэіст. У кнізе «Мары аб канчатковай тэорыі» ён піша: «Успаміны пра Халакост адштурхваюць мяне ад спроб апраўдаць стаўленне Бога да Чалавека. Калі існуе Бог, які мае ў адносінах да чалавека асаблівыя планы, дык Ён вельмі моцна пастараўся схаваць свой клопат пра нас як мага далей. Мне здаецца няветлівым, калі не сказаць непачцівым, узносіць такому Богу свае малітвы». У красавіку 1999 года на канферэнцыі па касмалогіі ў Вашынгтоне Вайнберг заявіў: «Рэлігія абражае годнасць чалавека. З рэлігіяй ці без яе, добрыя людзі будуць рабіць дабро і дрэнныя людзі будуць рабіць зло. Але каб прымусіць добрага чалавека рабіць зло — для гэтага неабходна рэлігія». Вайнберг таксама вядомы сваёй ліберальнай падтрымкай Ізраіля. Ён напісаў эсэ «Сіянізм і яго культурная разнастайнасць», якое тлумачыць яго пазіцыю.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Gravitation and Cosmology: Principles and Applications of the General Theory of Relativity (1972)
- The First Three Minutes: A Modern View of the Origin of the Universe (1977, updated with new afterword in 1993, ISBN 0-465-02437-8)
- The Discovery of Subatomic Particles (1983)
- Elementary Particles and the Laws of Physics: The 1986 Dirac Memorial Lectures (1987; совместно с Рычардам Фейнманам)
- Dreams of a Final Theory: The Scientist’s Search for the Ultimate Laws of Nature (1993)
- Quantum Theory of Fields (three volumes: 1995, 1996, 2003)
- Facing Up: Science and Its Cultural Adversaries (2001, 2003, Harvard University Press)
- Glory and Terror: The Coming Nuclear Danger (2004, NYRB)
- Cosmology (2008, Oxford University Press)
Зноскі
- ↑ Steven Weinberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Steven Weinberg // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ UT Austin Mourns Death of World-Renowned Physicist Steven Weinberg — Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне, 2021.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Публікацыі на сайце ArXiv (англ.)
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Яго артыкулы ў Нью-Ёркскім кніжным аглядзе (англ.)
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў акрузе Трэвіс
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Фізікі-тэарэтыкі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта