Стандартная мадэль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стандартная мадэль элементарных часціц; у правай калонцы — калібравальныя базоны

Стандартная мадэль — тэарэтычная канструкцыя ў фізіцы элементарных часціц, апісвае электрамагнітнае, слабое і моцнае ўзаемадзеянне ўсіх элементарных часціц. Стандартная мадэль не з'яўляецца тэорыяй усяго, бо не апісвае цёмную матэрыю, цёмную энергію і не ўключае ў сябе гравітацыю. Эксперыментальнае пацверджанне існавання прамежкавых вектарных базонаў ў сярэдзіне 80-ых гадоў завяршыла пабудову Стандартнай мадэлі і яе прыняцце як асноўнай. Неабходнасць нязначнага пашырэння мадэлі ўзнікла ў 2002 годзе пасля выяўлення нейтрына асцыляцый, а пацверджанне існавання базона Хігса ў 2012 годзе завяршыла эксперыментальнае выяўленне прадказальных Стандартнай мадэллю элементарных часціц.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]