Ларыса Уладзіміраўна Языковіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Ларыса Уладзіміраўна |
'''Ларыса Уладзіміраўна Языковіч''' ({{ДН|16|9|1954}}, г. [[Ганцавічы]] Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар [[выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя»]]. |
||
== Біяграфічныя звесткі == |
== Біяграфічныя звесткі == |
Версія ад 23:26, 26 мая 2014
Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (16 верасня 1954, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».
Біяграфічныя звесткі
Скончыла БДУ (1977). 3 1977 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1995 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996 загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі, з 2003 — гісторыі, філасофіі, эканомікі і права), адначасова ў 1995—2000 у Інстытуце гісторыі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе пытанні міжнароднай дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю беларускай дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэлігійна-царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі.
Выбраная бібліяграфія
- Удзел БССР у дзейнасці ЮНЕСКА па выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі ў інтарэсах міру // Весці. АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 5.
- Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л.В.Языкович. - Мн.: Наука и техника, 1986. - 59, [2] с.
- Рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі // Белрусіка=Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2;
- Рэлігійны друк і духоўнае жыццё беларускай эміграцыі // Белрусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
- Праваслаўныя беларусы ў грамадска-палітычным жіыцці ЗША // Белрусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
- Праваслаўныя беларусы на эміграцыі: Праблемы і ўзаемадачыненні // Белрусіка=Albaruthenica. 1997. Кн. 6, ч. 1.
- Беларуская царква на эміграцыі як захавальніца духоўнай нацыянальнай спадчыны // Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны: Матэрыялы міжкар. навук. канф. Мн., 1996.
- Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі як крыніца па гісторыі беларускай дыяспары // Замежная архіўная беларусіка: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 1998.
Літаратура
- БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.