Імперыя Хань: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены, арфаграфія, дапаўненне з ru:Хань (династия)
др →‎Заходняя Хань: арфаграфія
Радок 40: Радок 40:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
=== Заходняя Хань ===
=== Заходняя Хань ===
Крах вельмі непапулярнай [[дынастыя Цынь|дынастыі Цынь]] быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстанняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 рабочых, якія з-за моцных дажджоў спазняліся на працу па пабудове [[Вялікая кітайская сцяна|Вялікай кітайскай сцяны]]<ref>Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007</ref>. Па тагачасных законах гэта каралася смерцю. Замест таго, каб з'явіцца да месца працы і быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.
Крах вельмі непапулярнай [[дынастыя Цынь|дынастыі Цынь]] быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстанняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 рабочымі, якія з-за моцных дажджоў спазняліся на працу па пабудове [[Вялікая кітайская сцяна|Вялікай кітайскай сцяны]]<ref>Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007</ref>. Па тагачасных законах гэта каралася смерцю. Замест таго, каб з'явіцца да месца працы і быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.


Заснавальнік дынастыі [[Лю Бан]] паходзіў з сялян. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу [[Сян-ян|Сяньян]] і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.
Заснавальнік дынастыі [[Лю Бан]] паходзіў з сялян. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу [[Сян-ян|Сяньян]] і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.

Версія ад 00:20, 27 верасня 2014

імперыя
Імперыя Хань
кіт.: 漢朝
Герб
Герб
Тэрыторыя Ханьскай імперыі ў II ст. н. э.
Тэрыторыя Ханьскай імперыі ў II ст. н. э.
< 
< 
< 
 >
 >
206 да н. э. — 220 н. э.

Сталіца Чанань, Лаян, Сюйчан
Мова(ы) старажытнакітайская
Рэлігія даасізм, канфуцыянства, кітайскія традыцыйныя вераванні
Плошча
  • 6 000 000 км² (50 да н.э.)[1]
Насельніцтва
  • 59 594 978 чал. (2)[2]
  • 56 486 856 чал. (156)[3]
Форма кіравання манархія
Дынастыя Хань
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дынастыя Хань (206 да н.э.220) — кітайская дынастыя і перыяд гісторыі Кітая пасля дынастыі Цынь перад эпохай Троецарства. Сведчаннем поспеху ханьскай унутранай палітыкі стала тое, што яна прасінавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраванне і інстытуты гэтай дынастыі паслужылі ўзорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.

Дынастыю заснаваў Лю Бан. Пачатковы перыяд (206 да н.э.9 н.э.) са сталіцай Чанань (цяперашні Сіянь) носіць назву «Ранняй дынастыі Хань» альбо «Заходняй дынастыі Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў хроніцы Ханьшу. Уладаранне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 823 гадах у выніку захопу ўлады ўзурпатарам Ван Манам. Другі перыяд (25220) са сталіцай Лаян называецца «Позняй дынастыяй Хань» альбо «Усходняй дынастыяй Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў хроніцы Хоў Ханьшу.

Гісторыя

Заходняя Хань

Крах вельмі непапулярнай дынастыі Цынь быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстанняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 рабочымі, якія з-за моцных дажджоў спазняліся на працу па пабудове Вялікай кітайскай сцяны[4]. Па тагачасных законах гэта каралася смерцю. Замест таго, каб з'явіцца да месца працы і быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.

Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў з сялян. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу Сяньян і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.

Сістэма кіравання дзяржавай пры першых ханскіх імператарах была вельмі цэнтралізаваная і прытрымлівалася ўзораў, устаноўленых Цынь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, якімі кіравалі прызначаныя імператарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўванне па службе было заснавана не на знатнасці, а на адукаванасці і на паспяховым праходжанні чаргі экзаменаў.

У адрозненне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імператары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалогію канфуцыянства, якая аб'ядноўвала народ вакол імператара і дазваляла ажыццяўляць такія маштабныя праекты, як будаўніцтва Вялікай сцяны, закліканай абараніць імперыю ад набегаў качэўнікаў хуну.

Трэці імператар У-дзі панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энергічны і доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасць і грамадзянская служба. Для ўстанаўлення дыпламатычных сувязей з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім свеце.

Крызіс

Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань

Пастаяннае супрацьстаянне з качэўнікамі і клопаты аб пашырэнні заходніх меж імперыі спусташалі рэсурсы краіны, падштурхоўвалі да павышэння падаткаў. Між тым кожнае новае пакаленне імператараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытанням дзяржаўнага жыцця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыг.

Панаванні Чэн-дзі і Пін-дзі былі азмрочаныя саперніцтвам паміж жонкамі імператараў і адсутнасцю відавочнага спадчынніка. Слабасць імператараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчын. Смерць абодвух імператараў наступіла нечакана і спарадзіла мноства чутак.

Пасля смерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны яго цесць Ван Ман, які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман узяўся за выратаванне дзяржавы ад блізкай ужо прорвы шляхам правядзення цэлага рада пераўтварэнняў. Ён прыняў тытул імператара і паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя слаі насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- і рабаўладанне, узурпатар настроіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеянні супраць хуну, не прыносілі адчувальных пладоў.

Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэнні вяртаннем да традыцый даімперскай эпохі, аднак іх вынікам стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, іх верхаводы прысвоілі сабе імператарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе чырвонабровымі, увайшлі ў імператарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.

Усходняя Хань

У выніку перамогі руху «чырвонабровых» ў 25 годзе імператару Лю Сю ўдалося вярнуць уладу роду Лю. Нягледзячы на тое, што спачатку на прастол прэтэндавалі розныя асобы, адноўленая дынастыя Хань праіснавала да 220 года пад назвай Позняй Хань. Ранейшая сталіца пасля перыяду паўстанняў знаходзілася ў руінах, і імператары замест яе аднаўлення палічылі за лепшае перабрацца ў Лаян, дзе ў 68 годзе быў заснаваны першы ў Кітаі будыйскі храм, Баймасы.

Разам са сталіцай ханскія кіраўнікі пакінулі ў мінулым бясконцыя інтрыгі жонак імператара і іх сваякоў. Дзяржава ўзмацнілася да такой ступені, што нанесла рашучыя паражэнні качэўнікам і распачало спробы зацвердзіцца ў Сярэдняй Азіі. У Кітай («Серэс») прыбывалі пасольствы з Міжземнамор'я, а ханскі разведвальны атрад на чале з Гань Інам дабраўся да Міжрэчча. Салдаты Бань Чаа, як лічыцца, дасягнулі Каспійскага мора, так далёка кітайскія войскі больш не заходзілі да танскага перыяду.

Культурны росквіт

Дынастыя Хань адзначылася культурным і гаспадарчым росквітам Кітая. Ранняя Заходняя Хань адначасова абапіралася на легізм, даасізм і канфуцыянства пры прыняцці дзяржаўных рашэнняў і фарміраванні палітыкі[5]. Аднак імператар У-дзі зрабіў дзяржаўнай рэлігіяй канфуцыянства. Ён закрыў у 136 г. да н. э. усе філасофскія школы і кафедры (boshi 博士), не звязаныя з гэтым вучэннем і падтрымліваў канфуцыянскую акадэмію Тай сюэ, якую ён заснаваў у 124 г. да н. э.[6] У гэты перыяд развівалася кітайскае садовае мастацтва.

Зноскі

  1. Taagepera R. Size and Duration of Empires: Growth-Decline Curves, 600 B.C. to 600 A.D // Soc. Sci. Hist.Duke University Press, 1979. — Vol. 3, Iss. 3-4. — P. 115–138. — ISSN 0145-5532; 1527-8034doi:10.1017/S014555320002294X
  2. Gu B. 漢書Усходняя Хань, 0200. — (Twenty-Four Histories)
  3. 范曄 後漢書 — 0440. — (廿四史)
  4. Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007
  5. Csikszentmihalyi (2006), 24-25; Loewe (1994), 128—130.
  6. Kramers (1986), 754—756; Csikszentmihalyi (2006), 7-8; Loewe (1994), 121—125; Ch’en (1986), 769.

Літаратура

  • Ch'en, Ch'i-Yün. (1986). "Confucian, Legalist, and Taoist Thought in Later Han," in Cambridge History of China: Volume I: the Ch'in and Han Empires, 221 B.C. – A.D. 220, 766–806. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Csikszentmihalyi, Mark. (2006). Readings in Han Chinese Thought. Indianapolis and Cambridge: Hackett Publishing Company, Inc. ISBN 0-87220-710-2.
  • Kramers, Robert P. (1986). "The Development of the Confucian Schools," in Cambridge History of China: Volume I: the Ch'in and Han Empires, 221 B.C. – A.D. 220, 747–756. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Loewe, Michael. (1986). "The Former Han Dynasty, " in The Cambridge History of China: Volume I: the Ch’in and Han Empires, 221 B.C. — A.D. 220, 103—222. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Loewe, Michael. (1994). Divination, Mythology and Monarchy in Han China. Cambridge, New York, and Melbourne: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45466-2.

Спасылкі