Перайсці да зместу

Лаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Лаян
кіт.: 洛阳市
34°39′31″ пн. ш. 112°25′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 144 м
Водныя аб’екты Лахэ (прыток Хуанхэ)
Часавы пояс UTC+8
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 7 081 000 чал. (2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 379
Паштовы індэкс 471000
Аўтамабільны код 豫C
ly.gov.cn
Паказаць/схаваць карты
Лаян (Кітай)
Лаян
Лаян

Лая́н[2] (кіт. трад. 洛陽, спр. 洛阳, піньінь Luòyáng) — горад у цэнтральнай частцы Кітая, на рацэ Лахэ (прыток Хуанхэ), у правінцыі Хэнань.

З XVII ст. да н.э. каля г. Яньшы (акруга Лаян) была сталіца дзяржавы Інь (Шан), пабудову якой звязваюць з заснавальнікам дынастыі Чэн Танам і суадносяць з комплексам Таасы. Пасля заваёвы дзяржавы Інь першыя цары Заходняй Чжоу заснавалі на тэрыторыі, занятай сучасным Лаянам, горад пад назвай Лоі, размешчаны ў цэнтры іх уладанняў.

У 770 да н.э. пад націскам жунаў князь Пінван перанёс сталіцу з Фэнхаа на тэрыторыю сучаснага Лаяна, паклаўшы пачатак эпосе Усходняй Чжоу. З новай сталіцай звязана гарадзішча на абодвух берагах ракі Цзяньхэ, са сценамі з утрамбаванай зямлі і ровам; у цэнтры — платформа з утрамбаванай зямлі, да якой вяла дарога; чарапіцу звязваюць з рэшткамі палаца кіраўніка. У паўночна-заходняй і іншых частках сучаснага Лаяна вядомы майстэрні па вытворчасці керамікі, вырабаў з косткі і каменю, у паўднёвай — ямы для захоўвання збожжа, у цэнтры — печы для выплаўлення жалеза, калодзежы і інш.

Пасля заваяванняў Цынь Шыхуан-дзі ў канцы III ст. да н.э. сталіцай робіцца Сяньян, аднак у Яньшы, каля Лаяна, знаходзіцца магіла Люй Бувэя (пам. 235 да н. э.), першага міністра царства Цынь. Сярод нешматлікіх помнікаў гэтай эпохі вядомы два шматкамерныя цагляныя склепы, датаваныя канцом дынастыі Заходняй Хань (каля мяжы эр), з найстаражытнейшымі вядомымі на тэрыторыі Кітая фрэскамі.

У 25 годзе горад зноў набыў статус сталіцы і захоўваў яго без перапынку каля 300 гадоў пры дынастыях Усходняя Хань, Вэй (эпохі Трохцарства), Заходняя Цзінь, але ў пачатку IV ст. знішчаны агнём пры штурме плямёнамі хуну. Імператар Сяавэнь-дзі (дынастыя Паўночная Вэй) у 494 годзе зноў зрабіў горад сталіцай, аднавіўшы і пашырыўшы яго (да сярэдзіны VI ст. прыходзіць у заняпад з-за грамадска-палітычнай нестабільнасці і войн). Горад гэтага часу (у 15 км ад сучаснага Лаяна) быў адным з найбуйнейшых у свеце (плошча каля 100 км²), меў не менш за 10 варот, 24 вялікія вуліцы, 3 рынкі, адміністрацыйныя ўстановы, сады, паркі, акружаны сцяной прамавугольны ў плане Палацавы горад. Пры Паўночнай Вэй у Лаяне налічвалася 1367 будыйскіх свяцілішчаў, у тым ліку імператарскі храм (заснаваны ў 516 годзе), у склад якога ўваходзіла 9-ярусная драўляная пагада.

На поўдзень ад горада, на беразе р. Лахэ, размяшчаўся першы ўніверсітэт Кітая — Тайсюэ, які дзейнічаў з 29 па 534 гады. У яго сценах канфуцыянскія каноны вывучалі да 30 тыс. студэнтаў, якія потым станавіліся чыноўнікамі. Знойдзены і рэшткі пабудаванай у 56 годзе самай буйной кітайскай абсерваторыі — Лінтай, якая праслужыла 250 гадоў. На ўсход ад Лінтай вядома свяцілішча Мінтан, узведзенае ў 56 годзе для ахвярапрынашэнняў продкам ханьскага імператара і прыдворных цырымоній.

  • 1958 год — 450 тыс. жыхароў[3].
  • 1984 год — 620 тыс. жыхароў[4].
  • 1990 год — 760 тыс. жыхароў[2].
  • 2010 год — 1391,1 тыс. жыхароў[5].

Чыгуначная станцыя, вузел аўтамабільных дарог. Горад — буйны цэнтр вытворчасці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхнічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Каля Лаяна — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на ўсход — храм Баймасыberu (68 г. н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на поўдзень — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898 гг., цяпер музей).

Абапіраючыся на багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы, Лаян ператвараецца ў музейную сталіцу Кітая. У горадзе адкрыты 66 музеяў, сярод іх Лаянскі музей старажытных грабніцbeen, Лаянскі музейbeen і інш. Тут захоўваецца амаль 420 тысяч гісторыка-культурных рэліквій[6].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://m.ly.gov.cn/2025/04-30/565379.html
  2. а б БелЭн 1999.
  3. ВСЭ.
  4. ГЭС 1989.
  5. Лоян // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  6. Лаян становіцца музейнай сталіцай Кітая(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 19 мая 2018.
  7. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
  8. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406