Volkswagen Jetta: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1890572 аўтарства 93.187.190.42 (размова) - рэклама
Rubin16 (размовы | уклад)
Радок 70: Радок 70:
Выява:VW_Bora_Variant_TDI.JPG|Volkswagen Bora Variant
Выява:VW_Bora_Variant_TDI.JPG|Volkswagen Bora Variant
Выява:VW Bora Variant TDI Heck.JPG|Volkswagen Bora Variant
Выява:VW Bora Variant TDI Heck.JPG|Volkswagen Bora Variant
Выява:08RedCityJetta-Bora.jpg|Volkswagen City Jetta
Выява:Red08CityJetta.JPG|Volkswagen City Jetta
</gallery>
</gallery>
</center>
</center>

Версія ад 12:54, 1 лютага 2015

Volkswagen Jetta — аўтамабіль кампакт-класа (C). Вырабляецца кампаніяй Volkswagen Group. Распрацаваны на базе VW Golf.

З 1979 па 2009 год было выпушчана пяць пакаленняў. Для еўрапейскага рынку выпускаліся пад назвамі: Jetta I, Jetta II, Vento, Bora і Jetta V. За межамі Еўропы Ventо і Bora выпускаліся пад асноўнай назвай, адпаведна — Jetta III і Jetta IV.

Jetta I (1979–1984)

Першае пакаленне Volkswagen Jetta (VW Typ 16) дэбютавала ў 1979 годзе ў Франкфурце. Машына прапаноўвалася ў двух варыянтах — з двума ці чатырма дзьвярыма. Канструктыўна Jetta і Golf былі ідэнтычныя. Знешне седан адрозніваўся не толькі задняй часткай, але і прамавугольнымі фарамі.

У свой ​​дэбютны год — 1979, VW Jetta I паказаў самыя высокія паказчыкі продажаў: 90.000 аўтамабіляў.


Галерэя

Jetta II (1984–1992)

Volkswagen Jetta II
Volkswagen Jetta II

Другое пакаленне Jetta з'явілася ў 1984 годзе. Седан стаў буйней, яго аснашчэнне багацей, а аб'ём багажніка павялічыўся з 377 да 550 літраў.

У 1989 годзе машына перанесла лёгкі фэйсліфтынг — сталі шырэй бамперы, змянілася рашотка радыятара.

Вытворчасць у Кітаі

У 1991 годзе Jetta II стала першай мадэллю сумеснага прадпрыемства FAW-Volkswagen.

Аўтамабіль кожны год уваходзіў у пяцёрку бэстсэлераў мясцовага рынку, а таксапаркі ў кітайскіх гарадах складаюцца пераважна з іх[1].

У 2013 годзе вытворчасць была спынена.

Vento/Jetta III (1992–1998)

Volkswagen Vento

Седан трэцяга пакалення дэбютаваў у Еўропе ў 1992 годзе з новым імем — Volkswagen Vento, але "за акіянам" гэта па-ранейшаму была Jetta.

Прапаноўвалася толькі ў чатырохдзверным варянце.


Bora/Jetta IV (1998–2005)

У 1998 годзе ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і ў Кітаі седан на базе Golf IV быў прадстаўлены пад назвай VW Bora. У Паўночнай Амэрыцы і Паўднёвай Афрыцы — пад назвай "Jetta".

Праз год пачаўся выпуск ўніверсала Bora.

З 2007 года пасля мадэрнізацыі мадэль вырабляецца ў Кітаі пад назвай City Jetta. Мадэрнізаваны варыянт Jetta IV працягвае прадавацца ў Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы (з 2011 года як Volkswagen Clásico), Канадзе і Кітаі. У большасці з гэтых краін прапануецца паралельна з Jetta V.

Jetta V (2005–2010)

Volkswagen Jetta V
Volkswagen Jetta V

У студзені 2005 года на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе дэбютавала пятае пакаленне Jetta.

Паўднёваафрыканская мадэль прадавалася пад назвай базавай Bora II, а ў "багатых" версіях пад традыцыйнай назвай — Jetta V. У Кітаі — пад назвай Sagitar, таму што прадаецца адначасова з папярэдняй Jetta/Bora (якая пасля рэстайлінга завецца там City Jetta).


Jetta VI (з 2010)

Volkswagen Jetta VI
Volkswagen Jetta VI

У 2010 годзе Volkswagen прадставіў новую мадэль — Jetta VI. Продажы у Еўропе пачаліся ў студзені 2011 года.

Машына пабудавана на платформе Golf VI, аднак у адрозненне ад папярэднікаў больш не мае агульных кузаўных панэляў з хэтчбэкам — усе элементы кузава з'яўляюцца арыгінальнымі.

На еўрапейскім рынку VW Jetta прапаноўваецца з шасцю рухавікамі. 1,2-, 1,4- і 2,0-літровыя бензінавыя з непасрэдным упырскам паліва, якія развіваюць 90, 105, 160 і 200 к.с., і двума дызельнымі аб'ёмам 1,6- і 2,0-літра, магутнасцю 105 і 140 к.с. адпаведна.

На еўрапейскай Jetta ўжыта мадэрнізаваная падвеска ад «Гольфа» з павялічанай каляінай і з іншымі наладамі спружын і амартызатараў. У амерыканскага седана ў задняй падвесцы — тарсіённая бэлька.


Зноскі

  1. http://www.autoreview.ru/news/184/129546/ У Кітаі зняты з вытворчасці седан Volkswagen Jetta, які выпускаўся 22 гады (руск.)

Спасылкі

Гл. таксама