Volkswagen Jetta

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Volkswagen Jetta — аўтамабіль кампакт-класа (C). Вырабляецца кампаніяй Volkswagen Group. Распрацаваны на базе VW Golf.

З 1979 было выпушчана шэсць пакаленняў. Для еўрапейскага рынку выпускаліся пад назвамі: Jetta I, Jetta II, Vento, Bora, Jetta V і Jetta VI. За межамі Еўропы Ventо і Bora выпускаліся пад асноўнай назвай — Jetta III і Jetta IV адпаведна.

Jetta I (1979–1984)[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen Jetta I Trumpington Road.JPG

Першае пакаленне Volkswagen Jetta (VW Typ 16) дэбютавала ў 1979 годзе ў Франкфурце. Машына прапаноўвалася ў двух варыянтах — з двума ці чатырма дзьвярыма. Канструктыўна Jetta і Golf былі ідэнтычныя. Знешне седан адрозніваўся не толькі задняй часткай, але і прамавугольнымі фарамі.

У свой ​​дэбютны год — 1979, VW Jetta I паказаў самыя высокія паказчыкі продажаў: 90.000 аўтамабіляў.


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Jetta II (1984–1992)[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen Jetta II
Volkswagen Jetta II

Другое пакаленне Jetta з'явілася ў 1984 годзе. Седан стаў буйней, яго аснашчэнне багацей, а аб'ём багажніка павялічыўся з 377 да 550 літраў.

У 1989 годзе машына перанесла лёгкі фэйсліфтынг — сталі шырэй бамперы, змянілася рашотка радыятара.

Вытворчасць у Кітаі[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе Jetta II стала першай мадэллю сумеснага прадпрыемства FAW-Volkswagen.

Аўтамабіль кожны год уваходзіў у пяцёрку бэстсэлераў мясцовага рынку, а таксапаркі ў кітайскіх гарадах складаюцца пераважна з іх[1].

У 2013 годзе вытворчасць была спынена.

Vento/Jetta III (1992–1998)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Vento (1992–1998)

Седан трэцяга пакалення дэбютаваў у Еўропе ў 1992 годзе пад новай назвай — Volkswagen Vento, але на паўночна-амерыканскім рынку назва Jetta захавалася. Прапаноўвалася толькі ў чатырохдзверным варыянце.

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Ад пачатку ўсталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,6 (75 к.с.), 1,8 (75 к.с.), 1,8 (90 к.с.), 2,0 (115 к.с.), 2,8 VR6 (174 к.с.), дызель 1,9 D (64 к.с.), турбадызель 1,9 TD (75 к.с.). У 1993 годзе да шэрагу дадаўся турбадызель 1,9 TDI (90 к.с.), у 1995 — дызель 1,9 SDI (64 к.с.), у 1996 — бензінавы 1,6 (100 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI (110 к.с.).

Bora/Jetta IV (1998–2005)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Bora (1998–2005)

У 1998 годзе ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і ў Кітаі седан на базе Golf IV быў прадстаўлены пад назвай VW Bora. У Паўночнай Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы — пад назвай "Jetta". Праз год пачаўся выпуск ўніверсала.

З 2007 года пасля мадэрнізацыі мадэль вырабляецца ў Кітаі пад назвай City Jetta. Мадэрнізаваны варыянт Jetta IV працягвае прадавацца ў Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы (з 2011 года як Volkswagen Clásico), Канадзе і Кітаі. У большасці з гэтых краін прапануецца паралельна з Jetta V.

Рухавікі

Найменшым у шэрагу быў бензінавы 1,4 магутнасцю 75 к.с. Наступнымі ў гаме былі бензінавыя 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 к.с.), 2,0 (115 к.с.) і 1,8 Turbo (150 або 180 к.с.). Топавыя мадыфікацыі абсталёўваліся рухавікамі VR5 аб'ёмам 2,3 (магутнасці 150 і 170 к.с.) і VR6 аб'ёмам 2,8 магутнасцю 204 к.с. з шасціступеньчатай каробкай перадач і серыйным поўным прывадам[2]. Усе дызельныя рухавікі мелі аб'ём 1,9 л: атмасферны магутнасцю 68 к.с. і турбадызельныя магутнасцю 90, 110, 115, 130 i 150 к.с.

Трансмісія і хадавая частка
  • Каробкі перадач:
    • механічная, пяціступеньчатая; перадаткавыя лікі: I — 3,30, II — 1,94, III — 1,31, IV — 1,03, V — 0,84, задні ход — 3,06, галоўная перадача — 3,94.
    • механічная, шасціступеньчатая;
    • аўтаматычная, чатырохступеньчатая;
    • аўтаматычная, пяціступеньчатая;
    • аўтаматычная, шасціступеньчатая;
  • Падвеска:
са стабілізатарам папярочнай устойлівасці; спераду — незалежная, тыпу MacPherson; ззаду — падоўжныя рычагі, звязаныя пругкай папярочнай бэлькай.
  • Тармазы:
дыскавыя, з узмацняльнікам і ABS, спераду — вентыляваныя.

Jetta V (2005–2010)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Jetta V (2005–2010)

У студзені 2005 года на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе дэбютавала пятае пакаленне Jetta.

Паўднёваафрыканская мадэль прадавалася пад назвай базавай Bora II, а ў "багатых" версіях пад традыцыйнай назвай — Jetta V. У Кітаі — пад назвай Sagitar, таму што прадаецца адначасова з папярэдняй Jetta/Bora (якая пасля рэстайлінга завецца там City Jetta).

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Jetta V дэбютавала з бензінавымі рухавікамі 1,6 (102 к.с.), 1,6 FSI (115 к.с.), 2,0 FSI (150 к.с.) і 2,0 TFSI (200 к.с.) і турбадызелямі 1,9 TDI (105 к.с.) і 2,0 TDI (140 к.с.)[3]. У наступным годзе да шэрагу рухавікоў далучыўся бензінавы 1,4 TSI (у двух варыянтах магутнасці — 140 і 170 к.с.), а таксама 170-моцны турбадызель 2,0 TDI.

У 2007 годзе Jetta атрымала яшчэ два рухавіка: бензінавы 1,4 TSI (122 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI BlueMotion (105 к.с.). У 2008 годзе былі дададзеныя бензінавы 1,4 TSI (160 к.с.) і турбадызель 2,0 TDI CR (у варыянтах 140 і 170 к.с.), а ў 2009 годзе — турбадызель 1,6 TDI (105 к.с.).

Jetta VI (2010–2018)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Jetta VI (2010–2015)
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Jetta VI (2015)

У 2010 годзе Volkswagen прадставіў Jetta шостага пакалення. Продажы у Еўропе пачаліся ў студзені 2011 года.

Машына пабудавана на платформе Golf VI, аднак у адрозненне ад папярэднікаў больш не мае агульных кузаўных панэляў з хэтчбэкам — усе элементы кузава з'яўляюцца арыгінальнымі.

На еўрапейскім рынку VW Jetta прапаноўваецца з шасцю рухавікамі. 1,2-, 1,4- і 2,0-літровыя бензінавыя з непасрэдным упырскам паліва, якія развіваюць 90, 105, 160 і 200 к.с., і двума дызельнымі аб'ёмам 1,6- і 2,0-літра, магутнасцю 105 і 140 к.с. адпаведна.

На беларускім рынку прапануецца з двума бензінавымі маторамі: 1,6-літровы рухавік MPI (86 і 105 к.с.), 1,4-літровы турбіраваны рухавік TSI (122 і 150 к.с.)[4]. Каробкі перадач: 5- і 6-ступеньчатая механічная, 6-ступеньчаты аўтамат і 7-ступеньчатая рабатызаваная DSG.

На еўрапейскай Jetta ўжыта мадэрнізаваная падвеска ад «Гольфа» з павялічанай каляінай і з іншымі наладамі спружын і амартызатараў. У амерыканскага седана ў задняй падвесцы — тарсіённая бэлька.

У 2015 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны. Абноўленая Jetta адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, рашоткай радыятара і фарамі са святлодыёднымі секцыямі дзённых хадавых агнёў.

У 2016 годзе Volkswagen абсталяваў версіі S і SE новым 1.4-літровым турбодвігателем. А версія GLI атрымала поўнае пераўтварэнне экстэр'ера. З'явілася інфармацыйна-забаўляльная сістэма «VW Car Net», якая можа канкурыраваць з Apple CarPlay, Android Auto і MirrorLink. SE камплектацыя абсталявана камерай задняга выгляду.[5]

Jetta VI (з 2018)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Jetta VII

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Аўтамабілі Volkswagen для еўрапейскага рынку
Тып 1940er 1950er 1960er 1970er 1980er 1990er 2000er 2010er
5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3
A-клас Lupo Fox up!
B-клас Polo I Polo II Polo III Polo IV Polo V
Derby I Derby II
C-клас Typ 1 „Brezelkäfer“ Typ 1 „Ovali“ Typ 1 „Rechteckkäfer“ 1200/1300/1500 „Käfer“ 1302 „Käfer“ 1303 „Käfer“ 1200 „Käfer“ New Beetle Beetle
C-клас Golf I Golf II Golf III Golf IV Golf V Golf VI Golf VII
Jetta I Jetta II Vento Bora Jetta V Jetta VI
D-клас 1500/1600 (Typ 3) Passat B1 Passat B2 Passat B3 Passat B4 Passat B5 Passat B6 Passat B7
411/412 (Typ 4) Santana
K 70 CC
F-клас Phaeton
Купэ / Кабрыялеты Karmann-Ghia Typ 14 Scirocco I Scirocco II Scirocco III
Karmann-Ghia Typ 34 VW Porsche (914/4) Corrado Eos
Капактвэны Golf Plus
Touran
Мінівэны / Мікрааўтобусы Sharan I Sharan II
Typ 2
(T1)
Transporter
(T2)
Transporter
(T3)
Caravelle/Multivan
(T4)
Caravelle/Multivan
(T5)
Фургоны Typ 147
„Fridolin“
Caddy I Caddy II Caddy III
Пазадарожнікі Typ 181
„Kurierwagen“
Typ 183
„Iltis“
Golf Country Tiguan
Touareg I Touareg II
Пікапы Taro Amarok