Volkswagen Phaeton

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Volkswagen Phaeton
Агульныя даныя
Вытворца: Volkswagen AG
Выпуск: 2002–2016
Зборка: Сцяг Германіі Дрэздэн, Германія

Volkswagen Phaeton (бел.: Фольксваген Фаэтон) — аўтамабіль кампаніі Volkswagen прадстаўніцкага (F) класа. Выпускаўся з 2002 па 2016 год[1], было выраблена 84.235 аўтамабіляў[2].

Concept D[правіць | правіць зыходнік]

VW Concept D, 1999 год

Прататып аўтамабіля, пад назвай Concept D, упершыню быў прадстаўлены ў 1999 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне.


Phaeton[правіць | правіць зыходнік]

'2002[правіць | правіць зыходнік]

VW Phaeton (2002–2007)
VW Phaeton (2002–2007)

У 2002 годзе на Жэнеўскім аўтасалоне быў афіцыйна прадстаўлены Volkswagen Phaeton. Машына была пабудавана на платформе агульнай з Audi A8 і Bentley Continental Flying Spur.


'2007[правіць | правіць зыходнік]

VW Phaeton (2007–2010)
VW Phaeton (2007–2010)

На аўтасалоне ў Жэневе 2007 года адбылася прэм'ера абноўленай версіі.

Змены ў знешнасці Phaeton закранулі, у асноўным, пярэднюю частку машыны, дзе з'явіліся новыя фары са святлодыёднымі габарытнымі ліхтарамі, а таксама больш выразны пярэдні бампер. Заднія ліхтары атрымалі таніраваную падкладку, а патрубкі выпускной сістэмы сталі інтэграваныя ў задні бампер.

Шэраг рухавікоў для VW Phaeton таксама змяніўся. Абноўлены седан стаў камплектавацца трыма бензінавымі рухавікамі V6, V8 і W12 магутнасцю ад 240 да 450 к.с., а дзесяціцыліндравы турбадызель знік з набору даступных агрэгатаў. Замест яго стаў прапаноўвацца мадэрнізаваны трохлітровы дызельны матор магутнасцю 235 к.с.

'2010[правіць | правіць зыходнік]

VW Phaeton (з 2010)
VW Phaeton (з 2010)

У 2010 годзе на аўтасалоне ў Пекіне быў прадстаўлены рестайлінгавы Phaeton[3].

Абноўлены аўтамабіль атрымаў іншае афармленне пярэдняй часткі кузава: з'явіліся новыя фары са святлодыёднымі элементамі, рашотка радыятара і іншы бампер. Быў дапрацаваны інтэр'ер, аўтамабіль атрымаў сістэму распазнання дарожных знакаў і мультымедыйны комплекс з доступам у інтэрнэт.

Gläserne Manufaktur[правіць | правіць зыходнік]

Gläserne Manufaktur

Спецыяльна для выпуску мадэлі Phaeton у Дрэздэне быў пабудаваны новы завод — Gläserne Manufaktur (бел.: Шкляная фабрыка). Афіцыйнае адкрыццё завода адбылося 23 сакавіка 2002 года.

На фабрыцы адбываецца толькі канчатковая зборка аўтамабіляў і ўсе камплектуючыя пастаўляюцца з іншых заводаў Фальксвагена. Гатовыя кузавы сюды прывозяць з завода ў Мозелі, іншыя камплектуючыя — са склада часовага захоўвання ў Фрыдрыхштадце. Для дастаўкі кантэйнераў з камплектуючымі з гэтага лагістычнага цэнтра была пракладзена спецыяльная трамвайная лінія.

На ўсіх этапах зборкі выкарыстоўваецца ручная праца.

Цэнтральнае збудаванне — 40-метровая шкляная вежа, куды з дапамогай аўтаматычнага ліфта ​​дастаўляюцца сабраныя машыны.

Зноскі

  1. Production of Phaeton ends today after 14 years // www.volkswagen-media-services.com (англ.) 
  2. Das gescheiterte Luxusprojekt von VW // Frankfurter Allgemeine Zeitung (ням.) 
  3. http://motor.ru/news/2010/04/22/phaeton/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]