Кірыл Пракопавіч Арлоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: Арэнбурска → Арэнбургска, Коўне → Каўнасе, ы у → ы ў, -{{ДС| → — {{ДС| using AWB
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі|Арлоўскі}}
{{Цёзкі|Арлоўскі}}
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' ({{ДН|30|1|1895}}, в. [[Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён]] — {{ДС|13|1|1968}} — [[Герой Савецкага Саюза]].
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' ({{ДН|30|1|1895}}, в. [[Вёска Мышкавічы, Кіраўскі раён|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён]] — {{ДС|13|1|1968}} — [[Герой Савецкага Саюза]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 23: Радок 23:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна/Гал. рэд. П.У. Броўка.–Мн.,1969.–С. 438.
* Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна/Гал. рэд. П. У. Броўка.-Мн.,1969.. 438.
* Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.–Мн.: Выш. шк., 1997.–С. 239.
* Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.-Мн.: Выш. шк., 1997.. 239.


{{DEFAULTSORT:Арлоўскі}}
{{DEFAULTSORT:Арлоўскі}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]

Версія ад 22:21, 6 лютага 2015

Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня 1895, в. Мышкавічы, Кіраўскі раён — 13 студзеня 1968 — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

З 1915 г. у арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 г. у час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.

Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 г. удзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.

У 1922—1925 гг. камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гг. у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканска арміі.

З 1939 г. памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную германскімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».

У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі. З 1944 г. Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.

К. П. Арлоўскі — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943 г.), Герой Сацыялістычнай Працы (1958 г.).

Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1956—1961 гг., член ЦК КПБ з 1949 г., Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гг.

Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Літаратура

  • Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна/Гал. рэд. П. У. Броўка.-Мн.,1969.-С. 438.
  • Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.-Мн.: Выш. шк., 1997.-С. 239.