Кіраўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіраўскі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Кіраўск
Дата ўтварэння 12 лютага 1935
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 69,3 %, руская 29,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,2 %, руская 56,97 %[1]
Насельніцтва (2009)
22 352 чал,[1] (10-е месца)
Шчыльнасць

17,25 чал./км² (10-е месца)

Нацыянальны склад беларусы — 85,8 %,
рускія — 12,63 %,
іншыя — 1,57 %[1]
Плошча 1 295,20[2] км²
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
165 м[3]
Кіраўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Кіраўскі раён на Вікісховішчы

Кіраўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Кіраўск.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча 1300 км². Землі Кіраўскага раёна знаходзяцца на вышыні 160—170 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт раёна 196,4 м размешчаны на паўночным захадзе ад вёскі Казулічы. Паверхню раўнінная, слаба парэзана далінамі.

Асноўныя рэкі — Друць з прытокамі Вепрынка, Хмялінка, БелаяЧарабаміркай), Дабрыца, на захадзе рака — Бярэзіна (прыток ракі Дняпро) з прытокамі Ольса, Ала, Добасна. Іншыя рэкі: Даранка, Дунайка, Чарабамірка, Суша, Рылейка. На тэрыторыі раёна вадасховішчы Добасна, Скрыпліца, частка Чыгірынскага.

Карысныя выкапні: торф, мел, жвірова-пясчаныя матэрыялы, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі.

Клімат умерана-кантынентальны, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,9 °C, ліпеня + 18,2 °C. Сярэдняя норма ападкаў 631 мм у год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўскі раён быў утвораны ў адпаведнасці з пастановай ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 года з населеных пунктаў Бабруйскага, Клічаўскага, Быхаўскага і Рагачоўскага раёнаў.

У XIX ст. на месцы Кіраўска быў маёнтак Качэрычы Бабруйскага павета. У 1924 г. ён ўвайшоў ў Старцэўскі сельсавет Бабруйскага раёна. З утварэннем ў лютым 1935 г. Кіраўскага раёна, названага ў гонар С. Кірава, яго часовым цэнтрам стала вёска Старцы. У красавіку 1939 г. яе перайменавалі ў Кірава. На месцы маёнтка каля в Старцы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск. Сюды пазней і перанеслі цэнтр раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Кіраўскім загінулі 152 мірных жыхара. 26 чэрвеня 1944 г. яго вызвалілі войскі 1-га Беларускага фронту.

У 1944—1954 гг. Кіраўск уваходзіў у Бабруйскую вобласць. 17 лістапада 1959 г. яму быў нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1971 г. тут пражывала ўжо 4,7 тыс. чалавек. У 1972 і 1980 гг. былі распрацаваны генеральныя планы пасёлка, у адпаведнасці з імі цэнтральная частка забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сектары адбылося будаўніцтва 2-5-павярховых будынкаў. 4 чэрвеня 2001 г. Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. насельніцтва пасёлка складала 8,7 тыс. жыхароў, насельніцтва раёна складала 23,7 тыс. чалавек. На 01.01.2014 г. у раёне налічваліся 123 населеныя пункты, дзе пражывала 20449 чалавек.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі Магілёў — Бабруйск і Мінск — Гомель .

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У аддзеле культуры Кіраўскага райвыканкама мяркуюць, што праектна-рэстаўрацыйныя работы ва Палацава-паркавым комплексе Булгакаў роду Булгакаў у пасёлку Жылічы дазволяць узнавіць у Беларусі адзін з унікальных гісторыка-культурных турыстычных аб’ектаў, так як рэстаўрацыя праводзіцца па арыгінальным чарцяжах і сапраўдным малюнках палаца, зробленым сучаснікам, вядомым мастаком Напалеонам Ордай. Тут таксама будзе пабудавана і цагляная аранжарэя, якую нямецка-фашысцкія акупанты разабралі падчас вайны на ўзвядзенне умацаванняў.[4]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]