Cæremoniale Episcoporum: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
(Няма розніцы)

Версія ад 01:44, 20 красавіка 2015

Cæremoniale Episcoporum (лац.: Цырыманіял біскупаў) — літургічная кніга, якая апісвае царкоўныя службы, што здзяйсняюцца біскупамі лацінскага абраду Рымска-каталіцкай царквы.

Гісторыя

Папа рымскі Клімент VIII выдаў 14 ліпеня 1600 года першую кнігу, якая насіла такую назву, папраўляючы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Трыдэнцкага сабора змест кніг, званых Ordines Romani, якія былі напісаныя з канца VII стагоддзя і апісвалі цырымоніі абрання папы рымскага і давалі інструкцыі рымскім папам для служэння імшы і іншых службаў на працягу года. Змест гэтых кніг праз некаторы час быў пашыраны. Праца ў двух частках, вядомых як De Cæremoniis Cardinalium et Episcoporum in eorum diœcesibus («Цырымоніі кардыналаў і біскупаў у сваіх уласных дыяцэзіях»), была дададзеная ў XVI стагоддзі. Cæremoniale Episcoporum папы Клімента VIII быў заснаваны на гэтых тэкстах і на іншых, якія цяпер страчаныя. Падрыхтоўчая праца, распачатая ў снежні 1582 года пры папе рымскім Грыгорыі XIII, заняла 17 гадоў. Факсіміле арыгінальнага выдання 1600 года ў двух кнігах было выдадзенае Libreria Editrice Vaticana ў 2000 годзе.

Папа рымскі Інакенцій X апублікаваў выпраўленае выданне ў 1650 годзе. У 1727 ці 1729 годзе разделы, першапачаткова надрукаваныя як асобныя блокі, былі падзеленыя на пранумераваныя параграфы і суміраваныя. У 1752 годзе папа рымскі Бенедыкт XIV крыху перагледзеў дзве існаваўшыя кнігі і дадаў трэцюю частку цырымоній, якія трэба было выконваць тым, хто займаў грамадзянскія пасады ў Папскай вобласці.

У 1886 годзе папа рымскі Леў XIII зрабіў іншае выпраўленне, у якім ён захаваў трэцюю кнігу, хоць Папская вобласць і была далучаная да каралеўства Італіі.

Сённяшні стан

У адпаведнасці з абнаўленнем, прадпісаным Другім Ватыканскім саборам, цалкам перагледжанае выданне ў асобным томе было апублікаванае папам Янам Паўлам II у 1984 годзе, замяніўшы ранейшыя выданні[1].

Змест Cæremoniale Episcoporum

Кніга складаецца з васьмі частак:

  1. Біскупская літургія;
  2. Імша;
  3. Літургія гадзінаў і служба Божага слова;
  4. Царкоўная служба сакрамэнтаў на працягу году;
  5. Сакрамэнты;
  6. Сакрамэнталіі;
  7. Значныя даты ў жыцці біскупа;
  8. Літургічныя службы, звязаныя з урачыстымі дзеяннямі біскупскай улады.

Ёсць таксама дадаткі:

  1. Пастаўленне пралатаў;
  2. Табліца літургічных дзён;
  3. Табліца на рытуальныя імшы, імшы ў розных патрэбах, ватыўныя імшы і імшы за памерлых;
  4. Спіс скарачэнняў і ўмоўных пазначэнняў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Caeremoniale Episcoporum - Cerimoniale dei Vescovi(нявызн.) (PDF). Конгрегация Богослужения (14 верасня 1984). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 1 мая 2010.

Спасылкі