Факсіміле
Jump to navigation
Jump to search
Факсіміле (ад лац.: Fac simile «рабі падобнае»[1]) — дакладная копія графічнага арыгінала — рукапісу, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы.
У ранейшы час факсіміле рабілася з дапамогай прамалёўкі арыгінала праз празрыстую паперу і затым перанос на метал або дрэва і літаграфаванне, у найноўшы жа час выраб падобных здымкаў вельмі палегчыла фатаграфія, фататыпія, фотагравюра, фотацынкатыпія і фоталітаграфія, якія даюць магчымасць атрымліваць безумоўна верныя факсіміле чыста механічным шляхам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.534