VK: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 6: | Радок 6: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
== Уладальнікі == |
== Уладальнікі == |
||
На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з'яўляліся Mail.ru Group (39,99%), сям'я Мірілашвілі (40%), Павел Дураў (12%), Леў Левіеў (8%). |
На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з'яўляліся Mail.ru Group (39,99%), сям'я Мірілашвілі (40%), [[Павел Валер'евіч Дураў|Павел Дураў]] (12%), Леў Левіеў (8%). |
||
== Даччыныя праекты == |
== Даччыныя праекты == |
Версія ад 04:28, 4 мая 2015
«У Кантакце» — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты - у Беларусі, 42-й - у свеце[1]. Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе ў якасці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[2], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[3]. Са студзеня 2009 года «у Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі - «Аднакласнікі»[4]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек.[5]
Функцыянальнасць
Карыстальнікам «У Кантакце» даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навінаў актыўнасць сяброў і суполак. Інтэрфэйс «У Кантакце» даступны больш як на 50 мовах, у тым ліку на двух варыянтах беларускай: класічным і акадэмічным правапісам.
Гісторыя
Уладальнікі
На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з'яўляліся Mail.ru Group (39,99%), сям'я Мірілашвілі (40%), Павел Дураў (12%), Леў Левіеў (8%).
Даччыныя праекты
- «У кадры»
- «У штаце»
- Durov.ru
- У Саюзе
Крытыка
Распаўсюджана меркаванне, што "У Кантакце", як і некаторыя іншыя іншамоўныя сацыяльныя сеткі, капіюе не толькі ідэю Facebook, але таксама дызайн і архітэктуру сайта. Часта яго называюць клонам гэтай англамоўнай сеткі. Павел Дураў ў адказ на абвінавачванні сцвярджаў, што сапраўды ўпершыню азнаёміўся з прынцыпамі сацыяльнай сеткі на прыкладзе Facebook, але рэалізацыя сайта запатрабавала адаптацыі канцэпцыі пад расійскую сістэму адукацыі, а таксама напісання ўласнага праграмнага кода. Падабенства дызайну тлумачыцца выкарыстаннем адкрытай канцэпцыі стыляў, апісанай, у прыватнасці, у кнізе «The CSS Anthology: 101 Essential - Tips, Tricks & Hacks». Акрамя таго, у адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ва «У Кантакце».
Першага сакавіка 2011 улады ЗША абвінавацілі сацыяльную сетку «У Кантакце» у пірацтве[6].