Гара Грабарка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
'''Грабарка''' ({{lang-pl|Grabarka}}) — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]].
'''Грабарка''' ({{lang-pl|Grabarka}}) — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]].


Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў [[1710]] схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая адрознівалася з вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў [[Горад Сямятычы|Сямятычах]]. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.
Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў [[1710]] схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая адрознівалася вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў [[Горад Сямятычы|Сямятычах]]. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.


Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на [[19 жніўня]]), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.
Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на [[19 жніўня]]), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.

Версія ад 12:05, 16 верасня 2015

Крыжовая гара

Грабарка (польск.: Grabarka) — святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша.

Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў 1710 схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая адрознівалася вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў Сямятычах. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.

Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на 19 жніўня), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.

Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была падпалена і згарэла ўначы на 13.7.1990. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам.

Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся 18-19 жніўня 2015 года, прымаў удзел новаабраны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[1].

Зноскі

Літаратура