Анджэй Дуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэй Дуда
польск.: Andrzej Duda
President of Poland Andrzej Duda Full Resolution (cropped).jpg
Сцяг6-ы Прэзідэнт Польшчы Сцяг
з 6 жніўня 2015
Папярэднік Браніслаў Камароўскі

Нараджэнне 16 мая 1972(1972-05-16)[1][2][…] (51 год)
Імя пры нараджэнні польск.: Andrzej Sebastian Duda
Бацька Ян Тадэвуш Дуда[d]
Маці Яніна Мілеўская-Дуда[d]
Жонка Агата Дуда[d]
Дзеці дачка Кінга Дуда
Веравызнанне Хрысціянства (каталіцтва)
Партыя
Адукацыя Ягелонскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук і доктарская ступень[d][4] (24 студзеня 2005)
Дзейнасць палітык, юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат, удзельнік міжнароднага форуму
Месца працы
Аўтограф Andrzej Duda Signature 02.svg
Узнагароды
Сайт andrzejduda.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́нджэй Ду́да (польск.: Andrzej Duda ; нар. 16 мая 1972, Кракаў) — польскі палітык. Прэзідэнт Польшчы з 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 мая 1972 года ў сям’і прафесараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве пры Польскай Народнай Рэспубліцы. Бацькі Анджэя — Ян Дуда і Яніна Мілеўская-Дуда.

Да 1990 года працаваў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта. З 1997 да 2005 года быў асістэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 годзе заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.

У 2005 годзе звязаўся з партыяй «Права і справядлівасць», першапачаткова як дарадчык парламенцкага клуба партыі, а ў 2006 годзе быў пакліканы міністрам юстыцыі Збігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парламенцкіх выбарах 2007 года не быў абраны ў Сейм. З 2008 да 2010 года служыў падсакратаром у канцылярыі прэзідэнта Леха Качыньскага. З 2011 года — дэпутат польскага Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», з 2014 года — дэпутат Еўрапейскага парламента ад гэтай партыі.

10 мая 2015 года на выбарах прэзідэнта Польшчы набраў найбольшую колькасць галасоў (34,76 %) і выйшаў у другі тур разам з дзеючым Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. 24 мая 2015 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы, атрымаўшы перамогу ў другім туры выбараў[6].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з невялікай перавагай у другім туры перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін.

У 2021 годзе прыехаў на Беласточчыну на запрашэнне дзеячаў беларускіх грамадскіх арганізацый. У час візіту Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Заляшаны, дзе аддаў даніну павагі жыхарам-беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага»[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]