Каліберная сістэма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
''Гл. таксама'': [[калібр]], [[калібр і даўжыня ствала]].
''Гл. таксама'': [[калібр]], [[калібр і даўжыня ствала]].


Сістэма вынайдзена ў канцы 15 – пачатку 16 ст., і яе вынаходніцтва прыпісваецца ці свяшчэнніку Георгу Хартману з Нюрнберга, ці збройніку Рыгору Лёфлеру.<ref name="fnBoe440-441">Бёхайм, С.440–441.</ref> Класіфікацыя аснаваная на масе каменнага ядра (асноўнага тыпу артылерыйскага снарада ў Еўропе 14–15 ст.) і доўгі час захоўвалася ў такім выглядзе, хоць ужо ў 1520-х гадах асноўным матэрыялам для гарматных снарадаў у Еўропе стаў чыгун, спачатку каваны, потым літы.<ref name="fnBoe440-441"/> Сістэма не замяніла г.зв. гарматных сямействаў ({{lang-de|Geschlechtern}}), а дапоўніла іх; з яе ўвядзеннем сталі выдзяляць, напрыклад, 40-фунтавую гармату (гл. таксама [[картауна|картау́на]]) ці 12-фунтавую серпентыну.
Сістэма вынайдзена ў канцы 15 – пачатку 16 ст., і яе вынаходніцтва прыпісваецца ці свяшчэнніку Георгу Хартману з Нюрнберга, ці збройніку Рыгору Лёфлеру.<ref name="fnBoe440-441">Бёхайм, С.440–441.</ref> Класіфікацыя аснаваная на масе каменнага ядра (асноўнага тыпу артылерыйскага снарада ў Еўропе 14–15 ст.) і доўгі час захоўвалася ў такім выглядзе, хоць ужо ў 1520-х гадах асноўным матэрыялам для гарматных снарадаў у Еўропе стаў чыгун, спачатку каваны, потым літы.<ref name="fnBoe440-441"/> Сістэма не замяніла г.зв. гарматных сямействаў ({{lang-de|Geschlechtern}}), а дапоўніла іх; з яе ўвядзеннем сталі выдзяляць, напрыклад, 40-фунтавую гармату (гл. таксама [[картауна|картау́на]]) ці 12-фунтавую серпентыну. Прытым ядро, якое фактычна выстрэльвалася з гарматы, было меншым за ядро тэарэтычнага калібру.


Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў [[стандартызацыя|стандартызацыі]] ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы.
Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў [[стандартызацыя|стандартызацыі]] ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы. Але, што тыпова для да-індустрыяльнага грамадства, адначасова са стандартамі існавала мноства выняткаў з іх.


<!--шведская, расійская: французская: дзве; і яшчэ іншыя-->
<!--шведская, расійская: французская: дзве; і яшчэ іншыя-->

Версія ад 19:36, 17 верасня 2015

Каліберная сістэма, гістарычны калібр: гістарычная класіфікацыя гармат згодна з масай у фунтах круглага снарада (каменнага ці чыгуннага), які змяшчаецца ў канал ствала. Ужывалася ў 16–19 стагоддзях.

Гл. таксама: калібр, калібр і даўжыня ствала.

Сістэма вынайдзена ў канцы 15 – пачатку 16 ст., і яе вынаходніцтва прыпісваецца ці свяшчэнніку Георгу Хартману з Нюрнберга, ці збройніку Рыгору Лёфлеру.[1] Класіфікацыя аснаваная на масе каменнага ядра (асноўнага тыпу артылерыйскага снарада ў Еўропе 14–15 ст.) і доўгі час захоўвалася ў такім выглядзе, хоць ужо ў 1520-х гадах асноўным матэрыялам для гарматных снарадаў у Еўропе стаў чыгун, спачатку каваны, потым літы.[1] Сістэма не замяніла г.зв. гарматных сямействаў (ням.: Geschlechtern), а дапоўніла іх; з яе ўвядзеннем сталі выдзяляць, напрыклад, 40-фунтавую гармату (гл. таксама картау́на) ці 12-фунтавую серпентыну. Прытым ядро, якое фактычна выстрэльвалася з гарматы, было меншым за ядро тэарэтычнага калібру.

Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў стандартызацыі ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы. Але, што тыпова для да-індустрыяльнага грамадства, адначасова са стандартамі існавала мноства выняткаў з іх.

Іспанская сістэма

Стандартызацыя калібраў ў Іспаніі ўпершыню праведзена каралём Карлам I (Карлам V[2]) ў пачатку 16 ст.; уведзеныя 23 калібры (ад 2 да 48 фунтаў) для 6 тыпаў гармат (вялікія пушкі, куляўрыны, а таксама іх «паловы» і «трэці»). Стандартныя («належныя») калібры, тыпы і групы тыпаў («класы») гармат абмяркоўваліся ў працы 1592 г. Луіса Калады, каралеўскага інжынера, гісторыка і матэматыка – куляўрыны складалі 1-ы клас, пушкі – 2-і клас, камнямёты і марціры – 3-і клас. Іспанская сістэма калібраў рэфармаваная ў 1609 годзе начальнікам артылерыі Іспанскага каралеўства Дыега Уфана; колькасць калібраў скарочаная да 4-х (48-, 24-, 12-, 6-фунтавыя) з 2-ма дадатковымі варыянтамі (10 і 5 фунтаў) для 4 тыпаў гармат (поўная пушка, паў-пушка, чвэрць і актава пушкі).

Калібры тыпаў гармат у Іспаніі, як правіла, былі бо́льшымі за калібры сучасных ім аднайменных тыпаў у іншых краінах[3]; прытым іспанскія чыгунныя гарматы былі не самымі цяжкімі на адзінку масы снарада (300 фунтаў на 1 фунт ядра ў канцы 16 ст.) – гэты паказчык быў большым у англійскіх, ірландскіх, шведскіх жалезных гармат.

Французская сістэма

У сярэдзіне 16 ст. кароль Францыі Генрых II увёў стандартны рад калібраў (33-фунтавая пушка, 15-фунтавая вялікая куляўрына, 7,5-фунтавая няправільная куляўрына (бастард), 2-фунтавая малая куляўрына, 1-фунтавы фалькон, 0,5-фунтавы фальканет), які, у цэлым, ужываўся да сярэдзіны 17 ст.[3]. Сістэма рэфармаваная каралём Людовікам XIV ў выглядзе лінейкі 48-, 32-, 24-, 16-, 12-, 8-, 4-фунтавых калібраў[4].

У некаторыя гістарычныя перыяды французскія гарматы маглі мець вінаградзіны, адмысловая форма якіх азначала той ці іншы калібр[5].

Англійская сістэма

З канца 16 ст. (часы каралевы Елізаветы) англійская сістэма ўключала 42-, 32-, 24-, 18-, 12-, 9- і 6-фунтавыя калібры; сістэма была пацверджаная урадам Кромвеля і ўжывалася ў 17–18 ст.[4]

У 1756 Джон Мілер, начальнік Вулвічскага арсенала, распрацаваў сістэму стандартных калібраў, даўжынь ствала і парахавых зарадаў для палявых, карабельных, абложных і гарнізонных гармат, г.зв. «новае (артылерыйскае) ўзбраенне» (new ordnance).[6]

Спасылкі і заўвагі

  1. а б Бёхайм, С.440–441.
  2. Іспанскі кароль Карл I вядомы таксама як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V.
  3. а б Manucy, P.34,35.
  4. а б Manucy, P.41.
  5. Manucy, P.46.
  6. Manucy, P.41–46.

Крыніцы