Авёс шчаціністы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дапаўненне, абнаўленне звестак, шаблон
др JerzyKundrat перайменаваў старонку Авёс шарсціністы у Авёс шчаціністы па-над перасылкай: згодна ЭПБ
(Няма розніцы)

Версія ад 22:39, 12 снежня 2015

Авёс шчаціністы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena strigosa Schreb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  193431
NCBI  38783
EOL  1114093
IPNI  391799-1
TPL  kew-397998

Авёс шарсціністы (Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства каласнічных. Пустазельная расліна.

Распаўсюджванне

Авёс шарсціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.

На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазелле яравых культур[3].

Біялогія

Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.

Вонкавы выгляд

Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія.

Калоссе 2-3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.

Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.

Расліна ўстойлівая да грыбных хваробаў[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23