Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.
Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.


Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «''фізікі''»{{philo-stub}}
Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «''фізікі''» — Фалес (624—528 да н. э.), Анаксімандр (611—547 да н. э.) і Анаксімен (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае першарэчыва, розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай першаматэрыяй з'яўлялася вада, у Анаксімандра — некі «''апейрон''» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — паветра.

Анаксімен, Ідэй Гімерыйскі і Дыяген Апаланійскі меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. Геракліт і Гіпас з Метапонта думалі, што ўсё ўзнікае з агню. Па меркаванні Энапіда Хіёскага, малодшага сучасніка Анаксагора, усё ўзнікае з агню і паветра.

У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або духу. Богі вызнаваліся за неад'емную частку сусвету, а душой маглі надзяляць любыя аб'екты.

Арыстоцель інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «''архэ''» (пачатку) («''Метафізіка''» II 3—9, «''Фізіка''» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «''архэ''», які выкарыстоўваўся перыпатэтыкамі, і «''архэ''» іянічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.

Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы чарвакі, Леўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і Лукрэцый Кар. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.

Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і Платона.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}
{{Філасофскія светапогляды}}



Версія ад 13:22, 24 ліпеня 2016

Матэрыялі́зм (ад лац. «materialis» — рэчыўны) — філасофскі светапогляд, у адпаведнасці з якім матэрыя як аб'ектыўная рэальнасць з'яўляецца анталагічна першасным пачаткам (прычынай, умовай, абмежаваннем) у сферы быцця, а ідэальнае (паняцці, воля, дух і таму падобнае) — другасным (вынікам, следствам). Матэрыялізм сцвярджае існаванне адзінай «абсалютнай» субстанцыі быцця — матэрыі; усе сутнасці ўтвораныя матэрыяй, а ідэальныя з'явы (у тым ліку, свядомасць) з'яўляюцца працэсамі ўзаемадзеяння матэрыяльных сутнасцей. Законы матэрыяльнага свету распаўсюджваюцца на ўвесь свет, у тым ліку на грамадства і чалавека.

Тэрмін «матэрыялізм» быў уведзены Готфрыдам Лейбніцам: словам «матэрыялісты» ён характарызаваў сваіх ідэйных праціўнікаў.

Гісторыя матэрыялізму

Развіццё матэрыялізму прасочваецца ў гісторыі сусветнай філасофскай думкі ад яе ўзнікнення і да сённяшняга дня.

Старажытная ўсходняя філасофія

Матэрыялістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне і ў гісторыі ўсходняй філасофіі (Кітай, Карэя, Японія, Індыя). Адным з першых прадстаўнікоў матэрыялізму ў Індыі быў Аджыта Кесакамбала. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, глыбокія гістарычныя карані мае матэрыялістычная традыцыя ў Кітаі. Відным прадстаўніком гэтай традыцыі з'яўляўся філосаф Ван Чун. Аб існаванні матэрыялістычнай традыцыі ў Японіі сведчыць і матэрыял па гісторыі японскай філасофскай думкі.

Антычны матэрыялізм

Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.

Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «фізікі» — Фалес (624—528 да н. э.), Анаксімандр (611—547 да н. э.) і Анаксімен (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае першарэчыва, розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай першаматэрыяй з'яўлялася вада, у Анаксімандра — некі «апейрон» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — паветра.

Анаксімен, Ідэй Гімерыйскі і Дыяген Апаланійскі меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. Геракліт і Гіпас з Метапонта думалі, што ўсё ўзнікае з агню. Па меркаванні Энапіда Хіёскага, малодшага сучасніка Анаксагора, усё ўзнікае з агню і паветра.

У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або духу. Богі вызнаваліся за неад'емную частку сусвету, а душой маглі надзяляць любыя аб'екты.

Арыстоцель інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «архэ» (пачатку) («Метафізіка» II 3—9, «Фізіка» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «архэ», які выкарыстоўваўся перыпатэтыкамі, і «архэ» іянічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.

Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы чарвакі, Леўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і Лукрэцый Кар. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.

Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і Платона.Шаблон:Philo-stub