Пантэізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Рэлігія

P religion world.svg

Формы рэлігійнай свядомасці

Монатэізм · Політэізм  · Дэізм · Тэізм  · Ітсізм · Пантэізм

Сусветныя рэлігіі

Будызм · Хрысціянства  · Іслам ·

Аўраамічныя рэлігіі

Іўдаізм · Хрысціянства · Іслам  · Бахаі

Дхармічныя рэлігіі

Індуізм · Джайнізм · Сікхізм · Будызм

Традыцыйныя рэлігіі Далёкага Усходу

Даасізм · Канфуцыянства · Сінтаізм

Асноўныя паняцці

Бог · Душа · Грэх  · Сакральнасць · Дух · Вера  · Догма · Свяшчэнныя пісанні  · Жыццё пасля смерці  · Абрад  · Храм

Спіс рэлігій  · Партал:Рэлігія

г · р

Пантэізм — рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое аб'ядноўвае, часам атаясамлівае, Бога і свет.

Слова «пантэізм» паходзіць ад старажытнагрэчаскага: παν (пан) — «усё, кожны» і θεός (тэос) — «бог, божышча». У пантэізме знаходзіць увасабленне канцэпцыя, што «Бог» лепш за ўсё бачыцца пры збліжэнні з Сусветам. Пантэісты не вераць у асобаснага, антрапаморфнага Бога ці Бога-творцу. Нягледзячы на розныя плыні ўнутры пантэізму, цэнтральныя ідэі ў большасці формаў пантэізму трывалыя: Сусвет як усёабдымнае адзінства і святасць прыроды. Пантэізм адмаўляе антрапацэнтрызм, прызнаючы фундаментальнае адзінства ўсяго жывога і неабходнасць паважнага стаўлення да прыроды.

Сярод пантэістаў вядуцца спрэчкі пра ўжыванне слова «Бог». Пантэісты не вераць у Бога ў традыцыйным разуменні — у якасці асобы і творцы, з гэтай прычыны адны сучасныя пантэісты імкнуцца не ўжываць слова Бог, бо, паводле іх меркавання, яно ўводзіць у зман. Іншыя мяркуюць, што слова Бог істотна для выражэння моцы іх пачуццяў ад прыроды і Сусвету.

Некаторыя крытыкі сцвярджаюць, што ў пантэізме пад словам «Бог» маецца на ўвазе не што іншае, як «прырода», «Сусвет» ці «рэальнасць». Аднак слова Бог (калі яго ўжываюць) азначае хутчэй выраз пачуццяў пантэіста, чым праяву звышнатуральных сіл у Сусвеце. Апроч гэтага, слова «прырода» лепш адлюстроўвае, сутнасць пантэізму, і сам Бенедыкт Спіноза, падкрэсліваў, што пантэісты — людзі, якія атаясамліваюць слова Бог з прыродай.

Таксама няма адзінага меркавання пра суадносіны пантэізму і атэізму. Атэісты сцвярджаюць, што нетэістычны бог пантэізму не з'яўляецца богам (у традыцыйным разуменні). Разам з тым, трансцэндэнтнасць бажаства не з'яўляецца абавязковым атрыбутам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • World Pantheist Movement — pantheism.net — сайт Сусветнага пантэістычнага руху (англ.) 

Шаблон:Атэізм