Спазма: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Aleksksprw (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
|
(Няма розніцы)
|
Версія ад 08:09, 6 красавіка 2017
Muscle spasm | |
---|---|
МКХ-10 | R25.2 |
МКХ-9 | 728.85 |
DiseasesDB | 3151 |
MedlinePlus | 003193 |
MeSH | D013035 |
Спазм (стар.-грэч.: Σπασμός, ад стар.-грэч.: σπάω — выцягваць) — міжвольнае скарачэнне (сутарга) мышцы ці групы мышц, звычайна суправаджаецца рэзким болем.
Адрозніваюць спазмы поперачнапаласатых (шкілетных) мышц (напрыклад, пры некаторых паралічах) і гладкіх мышц — сасудзістай сценкі (напрыклад, пры стэнакардыі), бронх (гл. Бранхіяльная астма), стрававода (кардыёспазм), кішэчніка і інш. Спазмы шкілетных мышц абцяжарваюць рухі. Спазмы гладкіх мышц парушаюць розныя функцыі органаў.
Лячэнне
Лячэнне заснавана на карэкцыі асноўнага захворвання ў спалучэнні з супрацьсутаргавымі прэпаратамі (фенабарбітал, гексамідзін, дыфенін); важныя абсалютная ўстрыманне ад алкаголю, захаванне рэжыму сну.
Цягліцавыя спазмы, канвульсіўныя паторгванні, ікаўка, нервовы цік — дадзеныя праявы выкліканыя дэфіцытам магнію. Магній блакуе залішні прыток кальцыю ў клеткі, дзякуючы чаму перашкаджае залішняга напружанню шкілетных мышц і гладкай мускулатуры, і спрыяе іх натуральнаму паслабленню.