Ікаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ікаўка
МКХ-10 R06.606.6
МКХ-9 786.8786.8
DiseasesDB 5887 5887
MedlinePlus 003068 003068
eMedicine emerg/252  emerg/252 
MeSH D006606 D006606

Ікаўка — вымушанае сінхроннае скарачэнне міжрэбравых цягліц і дыяфрагмы, выкліканая раптоўным ўдыхам з наступным закрыццём галасавой шчыліны з характэрным гукам.

Патагенез і прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Ікаўку выклікае стымуляцыя канчаткаў блукальнага нерву, а таксама дыяфрагмальных і сімпатычных нерваў, якія іннервуюць органы грудной клеткі, брухавінную паражніну, вуха, нос і горла, або стымуляцыя цэнтра ікаўкі ў ЦНС. Частата ікаўкі можа складаць 2-60 / хв. Звычайна доўжыцца не доўга (хвіліны), і, часцей за ўсё, звязаная з хуткім або празмерным напаўненнем страўніка. Хранічная (> 48 гадз.) ікаўка выклікае значную стомленасць, дыскамфорт, страту масы цела (перашкаджаючы спажыванню ежы), бессань і дэпрэсію.

Прычыны хранічнай ікаўкі:

  1. хвароба ЦНС - судзінкавая, запаленчая, пухліны, рассеяны склероз, гідрацэфалія і інш.;
  2. парушэнне памену рэчаў - цукровы дыябет, урэміі, гіпанатрэмія, гіпакальцэмія, гіпакапнія;
  3. таксіны і лекі - алкаголь, нікацін, барбітураты, бензадыязепіны, этапозыд, дэксаметазон;
  4. хваробы органаў шыі і грудной клеткі - пухліны шыі, павелічэнне лімфатычных вузлоў, рак лёгкіх, пнеўманія і плеўрыт, інфаркт міякарда, рак стрававода, пухліны міжсцення, дыяфрагмальная кіла, гастраэзафагеальны рэфлюкс;
  5. хваробы органаў брушной поласці - рак страўніка, раскелінная хвароба страўніка, раздзіманне страўніка (адна з найбольш частых прычын), крывацёк з страўнікава-кішачнага тракта, рак падстраўнікавай залозы, панкрэатыт, павелічэнне печані або касы, асцыт, жоўцевакаменная хвароба, кішачная непраходнасць, перытаніт;
  6. псіхагенная ікаўка.

Дыягностыка хранічнай ікаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Абавязкова: агульны аналіз крыві, крэатынін у сыроватцы і электраліты, ЭКГ, РГП грудной клеткі. У залежнасці ад клінічнай карціны: паказчыкі функцыі печані, узровень кальцыя, МРТ галавы, КТ грудной клеткі, паяснічная пункцыя, гастраскапія, эзафагаманаметрыя, спіраграфія, бронхаскапія, ЭЭГ.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная мэта — ліквідаваць прычыну. У сімптаматычным лячэнні ў першую чаргу выкарыстоўваецца: метаклапрамід 10-20 мг у/ж або 40 мг / дз. рот., галаперыдол 2 мг д/ц ці 5-10 мг / дз. рот., хлорпрамазін 25-50 мг у/ж на працягу 30-60 хв, далей 25-50 мг 3-4 × дз. рот. каб прадухіліць адрыг. Лекавым сродкам другога шэрагу з'яўляецца баклафен 5-10 мг 2 × дз. (макс. 40 мг/дз.). У выпадку ікаўкі рэзісцэнтнай да вышэй апісанага лячэння, — мідазалам у бесперапыннай інфузіі п / да 0,25-1 мг / гадз. або аднабаковая блакада дыяфрагмальнага нерва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gajewski, Piotr Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017 — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
  • Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі — Чатыры чвэрці, 2013. — 208 с. — ISBN 978-985-7058-13-6.