Баляслаў Калышка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: clean up, replaced: Ковенск → Каўнаск, Каўнаскі павет → Ковенскі павет using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Bolesław Kołyszko.PNG|міні|Баляслаў Калышка]]
'''Баляслаў Вікенцьевіч КАЛЫ́ШКА''' ({{ДН|7|8|1837|26|7}}, фальварак [[Карманішкі]] [[Лідскі павет|Лідскага пав.]] [[Віленская губерня|Віленскай губ.]], сучасн. [[Літва]] — {{ДС|9|6|1863|28|5}}) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] 1860-х г.
'''Баляслаў Вікенцьевіч КАЛЫ́ШКА''' ({{ДН|7|8|1837|26|7}}, фальварак [[Карманішкі]] [[Лідскі павет|Лідскага пав.]] [[Віленская губерня|Віленскай губ.]], сучасн. [[Літва]] — {{ДС|9|6|1863|28|5}}) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] 1860-х г.



Версія ад 19:47, 6 красавіка 2017

Баляслаў Калышка

Баляслаў Вікенцьевіч КАЛЫ́ШКА (26 ліпеня (7 жніўня) 1837, фальварак Карманішкі Лідскага пав. Віленскай губ., сучасн. Літва — 28 мая (9 чэрвеня) 1863) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі 1860-х г.

Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з самадзяржаўем. У 1861 вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі. У сакавіку 1863 сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. 5 красавіка 1863 з атрадам далучыўся да Зігмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.

Літаратура

  • Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.