ХК Слован Браціслава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Занкавец гал. трэнер
Радок 12: Радок 12:
| змяшчальнасць = 10 055 чал.
| змяшчальнасць = 10 055 чал.
| кіраўнік = {{сцяг Славакіі|20px}} [[Мараш Крайчы]]
| кіраўнік = {{сцяг Славакіі|20px}} [[Мараш Крайчы]]
| трэнер = {{сцяг Чэхіі|20px}} [[Мілаш Ржыга]]
| трэнер = {{сцяг Беларуси|20px}} [[Эдуард Занкавец]]
| капітан = {{сцяг Славакіі|20px}} [[Андрай Месараш]]
| капітан = {{сцяг Славакіі|20px}} [[Андрай Месараш]]
| чэмпіянат = [[Кантынентальная хакейная ліга]]
| чэмпіянат = [[Кантынентальная хакейная ліга]]

Версія ад 14:26, 6 кастрычніка 2017

ХК Слован Браціслава
Краіна
Горад Сцяг Славакіі Браціслава
Заснаваны 1921
Мянушкі «Бялявыя»
Хатняя арэна Зімовы стадыён імя Ондрая Непелы (на 10 055 чал.)
Колеры               
Хакейная ліга Кантынентальная хакейная ліга
Галоўны трэнер Шаблон:Сцяг Беларуси Эдуард Занкавец
Дырэктар Сцяг Славакіі Мараш Крайчы
Капітан Сцяг Славакіі Андрай Месараш
Афіляваныя клубы Скаліца (Славацкая экстраліга)
Афіцыйны сайт hcslovan.sk

Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.

Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Гісторыя

Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Ондрая Непелы

У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».

Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.

Дасягненні

Нацыянальныя

Славацкая экстраліга

  • 1 Золата Чэмпіёны (8): 1997-98, 1999—2000, 2001-02, 2002-03, 2004-05, 2006-07, 2007-08, 2011-12
  • 2 Срэбра 2-е месца (2): 1998-99, 2009-10
  • 3 Бронза 3-е месца (5): 1994-95, 1995-96, 2000-01, 2003-04, 2008-09

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

  • 1 Золата Чэмпіёны (1): 1978-79
  • 2 Срэбра 2-е месца (8): 1948-49, 1959-60, 1960-61, 1961-62, 1963-64, 1964-65, 1969-70, 1971-72
  • 3 Бронза 3-е месца (9): 1945-46, 1946-47, 1947-48, 1962-63, 1965-66, 1968-69, 1970-71, 1972-73, 1979-80

Славацкая хакейная ліга

  • 1 Золата Чэмпіёны (2): 1940-41, 1941-42
  • 2 Срэбра 2-е месца (2): 1942-43, 1943-44

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

  • 1 Золата Чэмпіёны (2): 1981-82, 1989-90

Міжнародныя

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

  • 3 Бронза 3-е месца (1): 1980

Кантынентальны кубак

  • 1 Золата Чэмпіёны (1): 2004
  • 3 Бронза 3-е месца (1): 2001

Кубак Шпенглера

  • 1 Золата Чэмпіёны (3): 1972, 1973, 1974

Зноскі

  1. а б в г História klubu (славацк.). hcslovan.sk (22 сакавіка 2017).
  2. The Slovakian candidate. khl.ru (29 сакавіка 2012).

Спасылкі

Шаблон:Склад ХК Слован Шаблон:Кантынентальная хакейная ліга