Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{навуковец}}
{{Цёзкі2|Чарнякевіч}}
{{Цёзкі2|Чарнякевіч}}
'''Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч''' (нар. {{ДН|||1974}}) — беларускі [[гісторык]]. [[Кандыдат гістарычных навук]].
'''Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч''' (нар. {{ДН|||1974}}) — беларускі [[гісторык]]. [[Кандыдат гістарычных навук]].

Версія ад 10:28, 8 кастрычніка 2017

Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч
Дата нараджэння 1974
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.

Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»[1], у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.

Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).

Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012)[2].

Зноскі

  1. Скобла М. Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.
  2. Гурневіч Д. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.

Выбраная бібліяграфія

  • Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польско-советской войны (февраль 1919-март 1921 года) : дисс. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. — Гродно, 2001.
  • Ад Каложы да фартоў : гістарычная спадчына Гродна : гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік / Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч. ― Мн., 2008.
  • Чарнякевіч А. Сацыяльна-культурная трансфармацыя г. Гродна паміж дзвюма Сусветнымі войнамі. (1919—1939 гг.) // 1939 год у лёсе беларускага народа : зб. матэрыялаў рэгіянальнага круглага стала, Брэст, 29 кастр. 2009 г. — Брэст: БрДУ, 2010. — С. 6-17.
  • Ляхоўскі У., Чарнякевіч А. Кузьма Цярэшчанка // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 11. — С. 23—64.
  • Чарнякевіч А. Нараджэнне беларускай Гародні: З гісторыі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — 172 с.: іл. ISBN 978-985-90346-7-1

Спасылкі