Эндру Флэтчэр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
др Artsiom91 перанёс старонку Эндру Флэтчар у Эндру Флэтчэр не пакінуўшы перасылкі: арфаграфія
(Няма розніцы)

Версія ад 15:04, 5 лютага 2018

Эндру Флэтчар
Andrew John Fletcher
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Эндру Джон Флэтчар
Дата нараджэння 8 ліпеня 1961 (62 гады)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 2022(2022-05-26)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыка, менеджэр, дыджэй
Гады актыўнасці 1978—дагэтуль
Інструменты клявішныя, бас-гітара, вакал
Жанры альтэрнатыўны рок і новая хваля[d]
Калектыў Depeche Mode, Client
Лэйблы Mute Records, Toast Hawaii
Грамадская дзейнасць
Член у
countdown.depechemode.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эндру Джон Флэтчар (англ.: Andrew John Fletcher, мянушка — «Fletch»), нарадзіўся 8 ліпеня 1961 году ў горадзе Нотынгем, Англія. Адзін з заснавальнікаў і клявішнік гурту Depeche Mode.

Кар’ера

Depeche Mode

Fletch спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якой гралі ўжо Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Fletch ніколі не быў на першым пляне ў гурце, затое выконваў функцыі менеджэра, што яму добра ўдавалася. Ён адзіны ўдзельнік гурту, які не напісаў ніводнай песьні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сцвярджаў, што спрабаваў пісаць песьні раней.

Абавязкі ў Depeche Mode

Шмат каго з аматараў Depeche Mode здзіўляе тое, што Флэтчар грае на бас-гітары, займаецца праграмаваннем сынтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клявішных.

Флэтчар ўзяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадзкасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурту, як гэта было пра падрабязнасьці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадох, галоўным чынам для прэсы.

Кажуць, што гэта Флэтчар аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры раздзяленні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гэханам ды Горам.

Папулярнасць

Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Уайлдэр. Зараз Эндру значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сьцьвярджае прад’юсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому Playing the Angel (the Depeche Mode Receiver).

Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструменталіст. Ён грае большасьць партый на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Уайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Уайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджэра, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гэхана.

Спроба сольнай кар’еры

Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біягрфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назваю Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыкі, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песьні альбому — кавер-вэрсіі чужых песень, якія спявае Флэтчар. Вядома, што ў запісу альбому удзельнічалі Алан Уайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Уайлдэр. Выпусьціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчар — адзіны ўдзельнік гурту, які не спявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацьвертага голасу папрыканцы песьні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён, кажуць, сьпеў партыю фонавага голасу разам з Горам ды Уайлдэрам ды «The Sun and the Rainfall», дзе напрыканцы чутны словы «All that I’m saying...» -«Усё, што я спяваю...» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флтчар спявае, ягоны голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.

Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ

Некалькі год таму Эндзі Флэтчар заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурту Client. У кастрычніку 2006 году на сайце Часопісу Side-Line Magazine было абвешчана, што Client разарвалі дамову з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаванне.

Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчар таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасць ягоных канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назваю «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 году Флэтчар зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.

Асабістае жыццё

Сам Эндру Флэтчар — старэйшы сын у сям’і Джона ды Джой, ягоных сясцёр клічуць Сюзана (англ.: Suzan), Кэран (англ.: Karen), брата — Сымон (англ.: Simon). Напачатку 1980-х Эндру напрацягу амаль што года сустракаўся з ангельскай акторкай Джэніфэр Саўндэрс (англ.: Jennifer Saunders). Зараз ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (англ.: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэган (англ.: Megan) і Джо (англ.: Joe).

Вонкавыя спасылкі

  1. https://twitter.com/depechemode/status/1529901182562340864/photo/1
  2. Depeche Mode’s Andrew Fletcher dies aged 60
  3. а б в Andy Fletcher, keyboard player with Depeche Mode – obituary / C. EvansLondon, Thailand: 2022. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  4. MusicBrainzMetaBrainz Foundation, 2000.