Юрый Васільевіч Шатуноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
|грамадзянства = {{RUS}}, {{GER}}
|грамадзянства = {{RUS}}, {{GER}}
|падданства =
|падданства =
|дата смерці =
|дата смерці = 25.03.2018
|месца смерці =
|месца смерці = [[Германія]]
|бацька =
|бацька =
|маці =
|маці =

Версія ад 16:32, 25 сакавіка 2018

Юрый Шатуноў
руск.: Юрий Васильевич Шатунов
Імя пры нараджэнні Юрый Васільевіч Шатуноў
Род дзейнасці спявак, аўтар песень, паэт-песеннік, гукарэжысёр, кампазітар
Дата нараджэння 6 верасня 1973(1973-09-06)
Месца нараджэння Кумяртаў, Башкартастан, РСФСР, СССР
Дата смерці 25 сакавіка 2018(2018-03-25) (44 гады)
Месца смерці Германія
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія, Сцяг Германіі Германія
Жонка Есць
Дзеці Сын і дачка
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт shatunov.com (руск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Васільевіч Шатуноўсавецкі і расейскі спявак, саліст групы «Ласкавы май» (19861991).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 верасня 1973 года ў сям'і Васіля Дзмітрыевіча Кліменкі (н. 1950) і Веры Гаўрылаўны Шатуновай (27.01.1955 — 7.11.1984) у горадзе Кумяртаў Башкірскай АССР[1].

Бацька і маці ажаніліся ва ўзросце 23 і 18 гадоў адпаведна. Стаўленне бацькі да сына было прахалодным, таму Юрый атрымаў прозвішча маці, а ранняе дзяцінства (да чатырох гадоў) правёў у бабулі з дзядулем па мацярынскай лініі — Кацярыны Іванаўны Шатуновай (05.12.1924 — 26.11.2002) і Гаўрылы Ягоравіча Шатунова (04.06.1923 — 20.01.1976) у паселку Пяткі (прыгарад Кумяртаў)[1]. Калі хлопчыку было тры гады, бацькі развяліся, а ў 1977 годзе ен разам з маці пераехаў у веску Савельеўка. Праз некаторы час маці выйшла замуж другі раз. Аднак айчым меў праблемы з алкаголем, і Юрый нярэдка збягаў з хаты да сваякоў, часцей за ўсе да дзядулі з бабуляй.

У 1980 годзе Шатуноў пачаў вучыцца ў школе ў весцы Старая Атрада (Куюргазінскі раён), але з верасня 1984 года (Юрыю у гэты час споўнілася 11 гадоў) маці ў сувязі з абвастрэннем хваробай перавяла сына ў школу-інтэрнат № 2 горада Кумяртаў, а праз два месяцы, 7 лістапада 1984 года, Вера Шатунова памерла ад сардэчнай недастатковасці. Бацька не выяўляў цікавасці да сына і Юрый быў узяты на выхаванне цеткай Нінай Гаўрылаўны з паселка Цюльган. Аднак і там Юрый пачаў ўцякаць з хаты і ў перыяд з лістапада 1984 года па кастрычнік 1985 года бадзяжыў па Башкірыі і Арэнбургскай вобласці[1].

У лістападзе 1985 года ў Арэнбурзе адбылася камісія, дзе вырашаўся далейшы лес Шатунова. Там Юрыя ўбачыла дырэктар дзіцячага дома паселка Акбулак Валянціна Мікалаеўна Тазякенава. Выпрабаваўшы спачуванне да лесу падлетка, яна аказала ўплыў на рашэнне камісіі і аформіла яго ў кіраваны ёю дзіцячы дом. У кастрычніку 1986 года Тазекенаву прызначылі дырэктарам школы-інтэрната № 2 горада Арэнбурга і Юрый рушыў услед за ей. У арэнбургскім інтэрнаце ен пазнаеміўся з кіраўніком гуртка мастацкай самадзейнасці Сяргеем Барысавічам Кузняцовым, і пачынаецца гісторыя групы «Ласкавы май».

Сям'я і асабістае жыцце

  • Жонка — Святлана Георгіеўна Шатунова, юрыст па прафесіі. Пазнаёміліся ў снежні 2000 года, 12 студзеня 2007 года ў Германіі адбылося вяселле[2].
  • Сын — Дэніс Юр'евіч Шатуноў (нар. 5 верасня 2006 года)[3]. Ахрышчаны 8 верасня 2007 года ў храме Андрэя Першазванага ў цэнтры Сочы, хросным бацькам стаў Андрэй Разін, а хроснай маці — старэйшая сястра Святланы Шатуновой Галіна[4][5][6].
  • Дачка — Эстэла Юр'еўна Шатунова (нар. 13 сакавіка 2013. у г. Бад-Хомбург, Германія)[7].

Зноскі

Спасылкі