Бурлеска (літаратура): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 8: Радок 8:
* В. Рагойша. Бурлеска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. Мінск, 2009. С. 31.
* В. Рагойша. Бурлеска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. Мінск, 2009. С. 31.


[[Катэгорыя:Жанры літаратуры]]
[[Катэгорыя:Літаратурныя жанры]]

Версія ад 21:24, 28 красавіка 2018

Бурле́ска (фр.: burlesque, італ.: burlesco, ад італ.: burla — жарт) — кшталт камічнай паэзіі, які сфармаваўся ў эпоху Адраджэння. Камічны эфект бурлеска будуецца на стылістычнай неадпаведнасці тэкста тэме: узвышаныя класічныя сюжэты пераказваюцца простамоўнымі выразамі і напаўняюцца штодзённымі побытавымі дэталямі (травесція), альбо, наадварот, нейкая малазначная падзея апісваецца мовай эпічнай паэзіі (іраікамічная паэма).

Правобразам бурлескавай паэзіі была антычная «Батрахаміямахія» («Вайна жаб і мышэй»). У эпоху Адраджэння бурлеск з'явіўся найперш у Італіі, дзе з жанрам звязаныя імёны Франчэска Берні, Алесандра Тасоні і Франчэска Брачаліні.

У беларускай літаратуры да бурлескаў адносяцца Энеіда навыварат і Тарас на Парнасе.

Літаратура

  • В. Рагойша. Бурлеска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. Мінск, 2009. С. 31.