Травесція

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Травесція, травесці — камічны жанр, кшталт бурлеску, заснаваны на зніжэнні высокіх хрэстэматыйных узораў класічнай паэзіі, міфалагічных або біблейскіх сюжэтаў. Узнікла ў новы час як рэакцыя на класіцызм з яго культам антычнасці і пагардай да народнай культуры. Характэрныя рысы травесці: агрубленне класічнага сюжэта, напаўненне яго бытавымі рэаліямі свайго часу, выкарыстанне самых нізкіх моўных пластоў, у тым ліку дыялектаў.

Асабліва часта травесціравалася «Энеіда» Вергілія: у Францыі — П.Скарон (XVII ст.), у Аўстрыі — А.Блумаўэр (XVIII ст.), у Расіі — М.Осіпаў (канец XVIII ст.), на Украіне — І.Катлярэўскі (канец XVIII — пачатак XIX стст.); у Расіі мела таксама поспех травесційная паэма В.Майкава «Елісей, або Раздражнёны Вакх» (XVIII ст.).

У беларускай літаратуры прыёмам зніжэння карысталіся аўтары сатырычных твораў XVII—XVIII стст. («Прамова Мялешкі», «Казанне руске», «Уваскрэсенне Хрыстова» і інш.). Лінію травесційных «Энеід» працягвае «Энеіда навыварат». Рысы травесці мае таксама паэма «Тарас на Парнасе».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёў, Г. Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971.
  • Лазарук, М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968.