Сільмарыліян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23: Радок 23:


Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце<ref>{{Cite web|author = Raphaëlle Rérolle.|surname = Rérolle|name = Raphaëlle|authorlink = |date = |url = http://www.worldcrunch.com/culture-society/my-father-039-s-quot-eviscerated-quot-work-son-of-hobbit-scribe-j.r.r.-tolkien-finally-speaks-out/hobbit-silmarillion-lord-of-rings/c3s10299/#.UOqfDHIrnqW|title = My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out|format = |publisher = Le Monde|accessdate = 28 снежня 2013|lang = en|comment = }}</ref>.
Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце<ref>{{Cite web|author = Raphaëlle Rérolle.|surname = Rérolle|name = Raphaëlle|authorlink = |date = |url = http://www.worldcrunch.com/culture-society/my-father-039-s-quot-eviscerated-quot-work-son-of-hobbit-scribe-j.r.r.-tolkien-finally-speaks-out/hobbit-silmarillion-lord-of-rings/c3s10299/#.UOqfDHIrnqW|title = My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out|format = |publisher = Le Monde|accessdate = 28 снежня 2013|lang = en|comment = }}</ref>.

== Апісанне ==
«Сільмарыліян», падобна да іншых [[Легендарыум Толкіна|твораў Толкіна пра Міжзем’е]], павінен быў заняць месца ў гісторыі Зямлі<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = The Letters of J. R. R. Tolkien|арыгінал = |спасылка = |адказны = Carpenter, Humphrey|выданне = |месца = Boston|выдавецтва = Houghton Mifflin|год = 1981|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-395-31555-7|тыраж = }}</ref>. Таму ў адпаведнасці з гэтай ідэяй «Сільмарыліян» нібыта быў перакладзены з [[Більба Торбінс|Більбавага]] трохтомніка «[[Пунсовая кніга Заходняга краю|перакладаў з эльфійскай]]», якія ён напісаў падчас перабывання ў [[Рывендэл]]е<ref name="BoLTF">{{Кніга|аўтар = Tolkien, J. R. R.|частка = Foreword|загаловак = The Book of Lost Tales 1|арыгінал = |спасылка = |адказны = Christopher Tolkien|выданне = |месца = Boston|выдавецтва = Houghton Mifflin|год = 1984|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-395-35439-0|тыраж = }}</ref>.

Найбольш значныя раздзелы кнігі:
* «Музыка айнур»
* «Квента Сільмарыліян» (гісторыя [[Сільмарыль|сільмарыляў]] і вайна [[Нольдар]]а супраць [[Маргот]]а)
* «Пра [[Берэн]]а і [[Люціень]]»
* «[[Турын Турамбар]]» (знітавана з «[[Нарн і Чын Хурын|Нарн і Чын Хурын: Гісторыяй дзяцей Хурына]]» з «[[Няскончаныя казанні|Няскончаных казанняў]]» і «[[Дзеці Хурына|Дзецьмі Хурына]]»)
* «Пра [[Туор]]а і падзенне [[Гондалін]]а»
* «Пра падарожжа [[Эарэндыль|Эарэндыля]] і [[Вайна гнева|Вайну гнева]]»

На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на [[тэнгвар]]ы. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі [[Маргот]] пасяліўся ў Міжзем’і і [[эльфы (Міжзем’е)|эльфы]] пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 21:18, 25 ліпеня 2018

Сільмарыліян
The Silmarillion
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1977
Наступны Няскончаныя паданні[d]
Персанажы Саўран, Мелькар[d], Эру Ілуватар, Tuor[d] і Voronwë[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сільмары́ліян» (англ.: The Silmarillion, прамаўляецца sɪlməˈrɪlɨən) — зборнік Толкінавых мітатворчых[en] прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам Крыстаферам. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна ствараюць пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету Эа, у якім знаходзяцца Валінор, Белерыянд, Нуменар і Міжзем’е.

Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, цалкам не дачытаўшы твор, адрынуў яго. У выніку пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра хобітаў» і таго, што ў выніку ператварылася ва «Уладара Пярсцёнкаў»[1].

«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «Айнуліндалэ», распавядае гісторыю стварэння Эа. Другая частка, «Валаквента», апісвае Валар і Маяр, звышнатуральныя стварэнні ў Эа. Наступная цэнтральная частка, «Квента Сільмарыліян», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і цягам Першай эпохі, у тым ліку войны за сільмарылі, ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвертай частцы, «Акалабет», апісана гісторыя падзення Нуменара і яго насельнікаў у Другой эпосе. Заключная частка, «Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.

Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце[2].

Апісанне

«Сільмарыліян», падобна да іншых твораў Толкіна пра Міжзем’е, павінен быў заняць месца ў гісторыі Зямлі[3]. Таму ў адпаведнасці з гэтай ідэяй «Сільмарыліян» нібыта быў перакладзены з Більбавага трохтомніка «перакладаў з эльфійскай», якія ён напісаў падчас перабывання ў Рывендэле[4].

Найбольш значныя раздзелы кнігі:

На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на тэнгвары. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі Маргот пасяліўся ў Міжзем’і і эльфы пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien. The Lays of Beleriand / Christopher Tolkien. — Ballantine. — С. 433–4. — ISBN 0-345-38818-6.
  2. Raphaëlle Rérolle.. My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out (англ.). Le Monde. Праверана 28 снежня 2013.
  3. The Letters of J. R. R. Tolkien / Carpenter, Humphrey. — Boston: Houghton Mifflin, 1981. — ISBN 0-395-31555-7.
  4. Tolkien, J. R. R. Foreword // The Book of Lost Tales 1 / Christopher Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1984. — ISBN 0-395-35439-0.