Мікалай Міхайлавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Мікалай Міхайлавіч}} (14 мая 1859, Царскае сяло, каля [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пеця...'
 
Bocianski (размовы | уклад)
др interwiki
Радок 7: Радок 7:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Раманавых]]
[[Катэгорыя:Род Раманавых]]

[[de:Nikolai Michailowitsch Romanow]]
[[en:Grand Duke Nicholas Mikhailovich of Russia]]
[[es:Nicolás Mijáilovich Románov]]
[[fr:Nicolas Mikhaïlovitch de Russie]]
[[hu:Nyikolaj Mihajlovics Romanov orosz nagyherceg]]
[[it:Nikolaj Michajlovič Romanov]]
[[nl:Nicolaas Michajlovitsj van Rusland]]
[[pl:Mikołaj Michajłowicz Romanow]]
[[ru:Николай Михайлович]]
[[sk:Nikolaj Michajlovič Romanov]]

Версія ад 00:04, 14 ліпеня 2009

Шаблон:Вызнч (14 мая 1859, Царскае сяло, каля Санкт-Пецярбурга28 студзеня 1919, Петраград) — член расійскага імператарскага дома, унук Мікалая I, сын Міхаіла Мікалаевіча, гісторык.

Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. З 1881 года ў лейб-гвардыі Грэнадзерскім палку. У 1882—1885 гадах вучыўся ў Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба. З 1895 года служыў 10 гадоў у Кавалергардскім палку, камандаваў 16 грэнадзерскім Мінгрэльскім палком. З 1897 — камандуючы Каўказскай грэнадзерскай дывізіяй. У 1903 году выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі высланы ў Волагду. 1 ліпеня 1918 года арыштаваны, перавезены ў Петраград, дзе ўтрымоўваўся ў доме папярэдняга зняволення. Расстраляны бальшавікамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці разам з яшчэ трыма вялікімі князямі — сваім родным братам Георгіем Міхайлавічам і стрыечнымі — Паўлам Аляксандравічам і Дзмітрыем Канстанцінавічам. Рэабілітаваны пасмяротна 8 чэрвеня 2009 года.