Шыйная грыўня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др арфаграфія, перанесена: упрыгожанне → упрыгажэнне з дапамогай AWB |
файл выдалены |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
⚫ | |||
[[Файл:Шыйная грыўня і пярсцёнак балцкага тыпу 7-10 ст., вёска Гарадок Маладзечанскага раёна.jpg|міні|Шыйная грыўня і пярсцёнак балцкага тыпу 7-10 ст., [[вёска Гарадок, Маладзечанскі раён]]]] |
|||
⚫ | |||
Вядома з 2-га тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] з ранняга [[жалезны век|жалазнега веку]], найбольш распаўсюджана ў 9-13 ст. Большасць [[грыўня|грывен]], выяўленых у Беларусі, знойдзены ў [[курган]]ах, належаць [[балты|балтам]] ([[Лясная]], [[Казлоўцы]], [[Укля]] і іншыя). Ёсць і [[славяне|славянскія]] шыйныя грыўні. |

Версія ад 01:27, 6 снежня 2018
Шыйная грыўня — упрыгажэнне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (па-стараславянску — грыве).
Вядома з 2-га тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі з ранняга жалазнега веку, найбольш распаўсюджана ў 9-13 ст. Большасць грывен, выяўленых у Беларусі, знойдзены ў курганах, належаць балтам (Лясная, Казлоўцы, Укля і іншыя). Ёсць і славянскія шыйныя грыўні.
Падзяляюцца на:
- пласціністыя (арнаментаваны косымі крыжыкамі, ромбамі, трохвугольнікамі з насечак і елачак, часта з прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі);
- вітыя (з чатырохграннымі, конуса- і петлепадобнымі, пласціністымі, Т-падобнымі канцамі).
Залатыя і сярэбраныя шыйныя грыўні былі адзнакай улады (знойдзены ў 1960-х гг. і 1980 у Казярожскіх рэчавых скарбах).
Літаратура
- Дучыц Л. У. Грыўня шыйная // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.