Вендэлін Бёхайм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Вендэлін БЁХАЙМ}} ({{lang-de|Wendelin Boeheim}}; 1832, горад Вінер-Нойштат, Аўстрыя — 1900, [[горад ...
 
др портрет
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Wendelin Boeheim 01.jpg|thumb|Вендэлін Бёхайм]]
{{вызнч|1=Вендэлін БЁХАЙМ}} ({{lang-de|Wendelin Boeheim}}; 1832, [[горад Вінер-Нойштат]], [[Аўстрыя]] — 1900, [[горад Вена|Вена]]): аўстрыйскі вайсковы дзеяч і гісторык-збраязнавец.
{{вызнч|1=Вендэлін БЁХАЙМ}} ({{lang-de|Wendelin Boeheim}}; 1832, [[горад Вінер-Нойштат]], [[Аўстрыя]] — 1900, [[горад Вена|Вена]]): аўстрыйскі вайсковы дзеяч і гісторык-збраязнавец.


Радок 18: Радок 19:
{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{літ|[[А. М. Кірпічнікаў|Кирпичников А. Н.]] О книге и ее авторе // {{крыніцы/Бёхайм}} }}
{{літ|[[А. М. Кірпічнікаў|Кирпичников А. Н.]] О книге и ее авторе // {{крыніцы/Бёхайм}} }}
{{commonscat|Wendelin Boeheim}}
{{DEFAULTSORT:Бёхайм Вендэлен}}
{{DEFAULTSORT:Бёхайм Вендэлен}}
[[{{ns:category}}:Асобы]]
[[{{ns:category}}:Асобы]]

Версія ад 15:14, 27 ліпеня 2009

Вендэлін Бёхайм

Шаблон:Вызнч (ням.: Wendelin Boeheim; 1832, горад Вінер-Нойштат, Аўстрыя — 1900, Вена): аўстрыйскі вайсковы дзеяч і гісторык-збраязнавец.

Даглядальнік імператарскага збору зброі ў Вене (з 1878), стваральнік і першы дырэктар Венскага мастацка-гістарычнага музею (заснаванага на базе збору). Рэдактар аўтарытэтнага ў тагачаснай Еўропе «Часопісу гістарычнага збраязнаўства» (з 1897). Аўтар прац па ваеннай тэхніцы і музейным рэчазнаўстве, у тым ліку энцыклапедычнага «Даведніка па ўзбраенні» (Handbuch der Waffenkunde, 1890), іншых кніг і артыкулаў па старажытным узбраенні, мастацкіх рамёствах, майстрах збройніцтва. Апублікаваў рад гістарычных дакументаў з архіваў Вінер-Нойштата і Венскай палацавай бібліятэкі.

Адзначаецца [1] дакладнасць і падрабязнасць аналізу ў творчасці Бёхайма, якая адбывалася ў перыяд імклівага накаплення, рэгістрацыі і асэнсавання крыніц, звязаных са стварэннем навукі аб гісторыі зброі.

Атрымаў ваенную адукацыю ў Акадэміі Марыі-Тэрэзы, удзельнічаў у аўстра-італа-французскай (1859) і аўстра-прускай (1866). Капітан у адстаўцы (з 1875).

«Даведнік па ўзбраенні»

Праца была выдадзена ў Лейпцыгу (1890) і стала класічнай яшчэ пры жыцці аўтара.[1] Эвалюцыя амаль усіх відаў наступальнага і засцерагальнага ўзбраення на працягу 4—18 ст. выкладзена ў сістэматычным парадку; выклад аснаваны на матэрыяле з Аўстрыі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Венгрыі і іншых краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Улічаныя некаторыя матэрыялы з Усходняй Еўропы. Закранаюцца звесткі аб каўказскай, турэцкай, персідскай, кітайскай і японскай зброі. Ёсць рэчазнаўчы матэрыял.[1]

Важнай адметнасцю працы было апісанне збройнай справы ў сярэднявечнай Еўропе як наднацыянальнай, у процівагу распаўсюджанаму падыходу, у якім перабольшваюцца тагачасныя нацыянальныя асаблівасці.[1]

Праца не закранала агульных заканамернасцяў ваеннай справы і прычын тэхнічнага прагрэсу ў ёй. Аднак нават частковыя назіранні Бёхайма былі ўспрынятыя збраязнаўчай супольнасцю як аўтарытэтныя, і вызначылі шмат кірункаў пазнейшых даследаванняў.[1]

Некаторыя меркаванні і тлумачэнні Бёхайма пацвердзіліся толькі часткова (напрыклад, роля ўплыву Усходу ў час крыжовых паходаў) і нават былі абвергнутыя (пра вынаходніцтва агнястрэльнай зброі на Усходзе, пра існаванне даспеху з нашытымі кольцамі[1]), а здабыткі археалогіі 20 ст. паправілі ці змянілі некаторыя з яго перыядызацый (напр., шпораў з зоркамі, ужывання пісталетаў, арбалетных крукоў).[1]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Кірпічнікаў. Аб кнізе і яе аўтары...

Шаблон:Літ