Горад Вена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Вена
ням.: Wien
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Collage von Wien.jpg

Каардынаты: 48°13′00″ пн. ш. 16°22′24″ у. д. / 48.216667° пн. ш. 16.373333° у. д. (G) (O) (Я)48°13′00″ пн. ш. 16°22′24″ у. д. / 48.216667° пн. ш. 16.373333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Унутранае дзяленне
23 акругі
Бургамістр
Міхаэль Хойпль[1]
Горад з
Плошча
414,65 км²
Вышыня НУМ
151—542 м
Насельніцтва (2007)
1 670 347 чалавек
Шчыльнасць
4025 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
01
Паштовыя індэксы
1010—1239, 1400, 1450
Аўтамабільны код
W
ISO
AT-9
Афіцыйны сайт
http://www.wien.gv.at/
(ням.)  (англ.)  (тур.)  (харв.) 

Вена (Аўстрыя)
Вена
Вена

Ве́на (ням.: Wien) — сталіца і самы буйны горад Аўстрыі. Адначасова адна з дзевяці федэральных земляў Аўстрыі, з усіх бакоў аточаная тэрыторыяй іншай зямлі — Ніжняй Аўстрыі. Размешчаная ва ўсходняй частцы краіны. Горад месціцца на абодвух берагах Дуная. Вена з'яўляецца культурным, эканамічным і палітычным цэнтрам Аўстрыі.

Вена з'яўляецца трэцім горадам-рэзыдэнцыяй ААН пасля Нью-Ёрку і Жэневы. Венскі міжнародны цэнтр (так званы UNO-City) уключае ў сябе Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі, Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці, Арганізацыі ААН па прамысловым развіцці і іншыя. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных арганізацый, як, напрыклад АПЕК і АБСЕ.

На працягу многіх стагоддзяў Вена з'яўлялася горадам-рэзідэнцыяй Габсбургаў і адпаведна сталіцай Святой Рымскай імперыі германскай нацыі, ператварыўшыся ў культурны і палітычны цэнтр Еўропы. У 1910 годзе ў Вене пражывала два мільёны чалавек і горад займаў чацвертае месца сярод найбуйнейшых гарадоў свету, саступаючы толькі Лондану, Нью-Ёрку і Парыжу. Пасля Першай сусветнай вайны насельніцтва Вены скарацілася амаль на чвэрць. Стары горад Вены і палац Шэнбрун у снежні 2001 года былі ўнесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак гарадской ратушы

Самыя раннія сведчанні бесперапыннага пражывання ў мясцовасці вакол горада датуюцца 500 годам да н. э., калі тэрыторыя Дуная была заселеная кельтамі. У 15 годзе да н. э. рымляне пабудавалі ўмацаваны памежны горад, які атрымаў назоў Віндабона, каб ахоўваць межы імперыі супраць германскіх плямёнаў на поўначы. Цесныя сувязі з іншымі народамі кельцкага паходжання працягваліся некалькі стагоддзяў з такімі фігурамі, як то ірландскі манах VIII стагоддзя Сен-Колман, які быў пахаваны ў абацтве Мельк, і Сен Фергіл, які быў біскупам Зальцбурга на працягу сарака гадоў у XII стагоддзі. Адгалоскі таго часу ўсё яшчэ відавочны ў вялікім манастыры Шатэнштыфт, які месціцца ў горадзе і быў раней домам для многіх ірландскіх манахаў.

У XIII стагоддзі Вена апынулася пад пагрозай захопу з боку Мангольскай імперыі, якая распасціралася на большую частку сучаснай Расіі і Кітая, але з-за смерці свайго лідара Угедэя-хана, мангольскія войскі адступілі ад еўрапейскіх меж і больш не вярталіся. У сярэднія стагоддзі, Вена была домам для бабенберскай дынастыі, а ў 1440 годзе горад стаў рэзыдэнтам дынастыі Габсбургаў. Вена паступова расла і у канчатковым выніку стала дэ-факта сталіцай Святой Рымскай імперыі і культурным цэнтрам мастацтва і навукі, музыкі і вытанчанай кухні. Паміж 14851490 гадамі горад знаходзіўся пад венгерскай акупацыяй. У XVI і XVII стагоддзях, асманскае войска два разы было спынена каля сцен Вены. А ў 1679 годзе эпідэміі чумы пазбавілі жыцця амаль траціну насельніцтва горада[2].

Аўстра-Венгрыя[правіць | правіць зыходнік]

Вена ў 1900 годзе

У 1804 годзе, падчас напалеонаўскіх войнаў, Вена стала сталіцай Аўстрыйскай імперыі і працягвала адыгрываць важную ролю ў еўрапейскай і сусветнай палітыцы, у тым ліку прымаючы ў сябе ў 1814 годзе Венскі кангрэс. Пасля аўстра-венгерскага ўз'яднання 1867 года Вена засталася сталіцай тагачаснай Аўстра-Венгерскай імперыі. Горад быў цэнтрам класічнай музыкі, для якой таксама ўжываецца, часам, назва Першая Венская школа.

У другой палове XIX стагоддзя, горад развіваўся і паступова выйшаў за бастыёны і гласісы Рынгштрасэ. Былыя прыгарады былі ўключаныя ў склад горада і Вена рэзка павялічылася. У 1918 годзе, пасля Першай сусветнай вайны, Вена стала сталіцай Першай аўстрыйскай рэспублікі. З канца XIX стагоддзя да 1938 года, горад заставаўся цэнтрам высокай культуры і мадэрнізму. З'яўляючыся сусветнай сталіцай музыкі, горад прымаў такіх кампазітараў, як Брамс, Брукнер, Малер і Рыхард Штраўс. Культурны ўнёсак горада ў першай палове XX стагоддзя ўключае, сярод многіх, рух Венскі сецэсіён, развіццё псіхааналізу, Другую венскую школу, архітэктуру Адольфа Лёоса і філасофію Людвіга Вітгенштэйна.

Аншлюс і міжнародная акупацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе, пасля трыумфальнага ўезду ў Аўстрыю, Адольф Гітлер выступаў перад аўстрыйскім народам з балкона на Гельдэнплацы. У перыяд з 1938 года і да сканчэння Другой сусветнай вайны, Вена страціла свой статус сталіцы, калі Аўстрыя знаходзілася ў складзе Германіі.

2 красавіка 1945 года савекція войскі пачалі наступ на Вену супраць нямецкіх абаронцаў, аблажыўшы горад. Брытанскія і амерыканскіх паветраныя налёты і артылерыйскія залпы з абодвух бакоў паміж сіламі вермахта і чырвонай арміяй значна пашкодзілі інфраструктуру горада, як то трамвайныя лініі, а таксама сістэму водазабеспячэння і размеркавання электраэнергіі. Акрамя таго, былі разбураны альбо пашкоджаны тысячы грамадскіх і прыватных будынкаў. Штурм горада працягваўся два тыдні. Аўстрыя была аддзеленая ад Германіі, а Вена была адноўлена ў якасці сталіцы рэспублікі.

Акупацыйныя зоны ў Вене

Пасля вайны, Вена была акружаная савецкай акупацыйнай зонай. Як і ў Берліне, Вена была падзелена па сектарах на чатыры дзяржавы і знаходзілася пад наглядам камісіі саюзнікаў. Але акупацыя Вены адрознівалася ад акупацыі Берліна: цэнтральны раён горада, вядомы як «першы раён», уяўляў сабой міжнародную зону, у якой чатыры дзяржавы чаргавалі кантроль на штомесячнай аснове. Блакада Берліна ў 1948 годзе ўзняла саюзніцкія асцярогі, на той конт, што Савецкі Саюз можа паўтарыць блакаду ў Вене.

У той час існавала адсутнасць аэрадромаў у заходніх сектарах, але ўлады ўсё ж такі былі падрыхтаваны да дзеянняў для барацьбы з такімі блакадамі. Планы ўключалі ўсталяванне металічных насцілаў дзеля здзяйснення пасадкі ў Шэнбруне. Але савецкі бок так і не распачаў блакаду. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Патсдамскае пагадненнне ўключала пункт пра доступ да заходніх сектароў, у той час як не існавала такіх пісьмовых гарантый на заходнія сектары Бэрліна. За дзесяць год існавання акупацыі, Вена стала рассаднікам міжнароднага шпіянажу паміж Заходнім і Усходнім блокамі. Услед за блакадай Берліна, халодная вайна ў Вене прыняла іншую дынаміку. Прызнаючы, што Германія і Берлін будуць падзеленыя, савецкі ўрад вырашыў не дазваляць такога ж становішча ў Аўстрыі і Вене.

Бельведэр у Вене

У 1953 годзе перыметры Заходняга Берліна былі агорнуты калючым дротам, але Вена заставалася не падзеленай. У 1955 годзе савецкі ўрад пагадзіўся на адмову ад сваіх акупацыйных зон ва Усходняй Аўстрыі і Усходняй Вене, а таксама сектараў у чацвёртым i дзясятым раёне Паўднёвай Вены. У абмен яны патрабавалі сталага пункта нейтралітэта ў новым дзяржаўным дагаворы. У 1955 годзе савецкія войскі канчаткова выйшлі з Аўстрыі.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Чатырохдзяржаўны кантроль у Вене працягваўся да падпісання аўстрыйскага дзяржаўнага дагавору, якое было здзейснена ў 1955 годзе. У тым жа годзе, пасля некалькіх гадоў рэканструкцыі і рэстаўрацыі былі адчынены будынкі Дзяржаўнага тэатра оперы і Бургтэатра, якія знаходзяцца на вуліцы Рынгштрасэ. Дзяржаўны дагавор запэўніў, што сучасная Аўстрыя не будзе ўваходзіць ані ў блок НАТО, ані ў АВД, яна, таксама, лічыцца адным з чыннікаў позняга ўступу Аўстрыі ў Еўрапейскі Саюз.

У 1970-х гадах, канцлер Аўстрыі Бруна Крайска адчыніла Венскі міжнародны цэнтр, які быў пабудаваны ў новым раёне горада для размяшчэння міжнародных інстытутаў. Вена вярнула сабе частку мінулага міжнароднага статусу шляхам размяшчэння ў сваіх межах міжнародных арганізацый, як то Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, падрыхтоўчая камісія Арганізацыі па ўсёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі, АПЕК, а таксама АБСЕ і Аб’яднаная еўрапейская гастраэнтэралагічная федэрацыя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мапа Вены

Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Аўстрыі ля падножжа Альпаў, на беразе Дуная, у 60 км ад мяжы з Славакіяй. Праз Вену працякае Дунай са сваім рукавом Дунайскім каналам і ракой Вена. Гістарычна горад месціўся на поўдзень ад Дуная, аднак у апошнія два стагоддзі Вена расла па абодва бакі ракі. Найбольшая вышыня горада над узроўнем мора адзначаецца ў раёне Германскогеля (542 м), а найменшая — у Эслінгу (155 м). Горад аблямоўвае Венскі Лес.[3]

Геаграфічна карыснае становішча робіць Вену вельмі зручным месцам для развіцця рознабаковых адносінаў з усходнімі краінамі. Гэта стала асабліва адчувальна пасля 1989 года, калі «ўпала» гэтак званая жалезная заслона. Напрыклад ад сталіцы Славакіі Браціславы Вену аддзяляюць усяго 60 км — гэта самая кароткая адлегласць паміж двума сталіцамі ва ўсёй Еўропе, выключаючы Ватыкан і Рым.

Па форме Вена нагадвае кола, перасечанае хордай ракі Дунай. З часоў Рымскай імперыі горад пашыраўся канцэнтрычнымі коламі. Яго цэнтральная частка, гэтак званы ўнутраны горад (па-нямецку: Innere Stadt), амаль супадае з адміністрацыйнымі межамі першай акругі. Рынгштрасэ з'яўляецца ланцужком бульвараў, якія ўтвараюць колца. Гісторыя Рынгаштрасэ пачалася ў 1857 годзе, калі імператар прыняў рашэнне разбурыць непатрэбныя больш фартыфікацыйныя збудаванні. Гюртэль, пояс, які ўтварае канцэнтрычную акружыну вакол Рынгштрасэ, узнік ў 1890 годзе. Ён паглынуў атачаўшыя Вену вёскі і цэрквы, пабудаваныя на месцы парафіяльных цэркваў, якія атачалі ў мінулым сталіцу імперыі. За Гюртэлем размешчана гэтак званая «Чырвоная Вена», працоўныя кварталы, пабудаваныя сацыялістамі ў 19231934 гадах[4].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Вена знаходзіцца ў межах пераходу марскога клімату і вільготнага кантынентальнага клімату ў адпаведнасці з класіфікацыяй Кёпена. У горадзе назіраецца цёплае лета з сярэдняй высокай тэмпэратурай ад 22 да 26 °C, з максімумамі вышэй за 30 °C і мінімумамі каля 15 °C. Зіма параўнальна халодная, з сярэдняй тэмпэратурай каля нуля, са снегападамі, якія адбываюцца галоўным чынам са снежня па сакавік. Вясна і восень мяккая халодная. Ападкі, як правіла, умераныя на працягу ўсяго года, і ў сярэднім складаюць 620 мм у год.

Клімат Вены
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,0 19,0 24,0 28,9 32,3 35,9 38,5 38,1 32,7 28,0 22,2 18,6 38,5
Сярэдні максімум, °C 2,9 5,1 10,3 15,2 20,5 23,4 25,6 25,4 20,3 14,2 7,5 4,0 14,5
Сярэдняя тэмпература, °C −0,2 1,2 5,5 9,8 14,8 17,9 19,9 19,8 15,7 10,2 4,3 1,1 10,0
Сярэдні мінімум, °C −2 −0,9 2,4 5,8 10,5 13,5 15,4 15,3 11,7 7,0 2,4 −0,5 6,7
Абсалютны мінімум, °C −22,6 −21,1 −19,2 −5 −2 3,0 5,0 5,0 1,0 −9 −13 −21,1 −22,6
Крыніца: worldweather.org, Надвор’е і клімат

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Вене добра развіты грамадскі транспарт. Яго аснову складаюць Венскі метрапалітэн (па-нямецку: U-bahn) і Венскі S-Bahn, якія дадаюцца сеткай маршрутаў трамваяў і аўтобусаў. Маецца асобная трамвайная лінія Вена-Бадэн. Сетка аўтабанаў і чыгункі злучае Вену з іншымі гарадамі Аўстрыі і Еўропы. Адзіны галоўны вакзал знаходзіцца ў будаўніцтве, дальнія рэйсы абслугоўваюць асноўныя вакзалы Паўднёвы, Паўночны, Заходні і вакзал імя Франца Іосіфа. Венскі міжнародны аэрапорт «Швехат» мае наўпроставыя паветраныя зносіны з большасцю краінаў-чальцоў ЕС і з'яўляецца найбуйнешым па абслугоўванні пасажыраў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У «Швехаце» зарэгістравана больш за 60 авіякампаній з усяго свету. У 2005 годзе венскі аэрапорт асблугоўваў звыш за 14 млн пасажыраў.

Венскі рачны порт з'яўляецца цэнтральным транспартным вузлом на рацэ Дунай і валодае самым буйным у Еўропе тэрміналам па прыёме кантэйнэраў з агульнай плошчай 60 тыс. м². У цэнтры лагістыкі венскага парта зарэгістравана 120 аўстрыйскіх і замежных кампаній, у якіх працуюць больш за 5 тыс. чалавек. У 2005 годзе праз гэты цэнтр было праведзена звыш за 9 млн тон розных тавараў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Mercer Human Resource Consulting апублікаваў штогадовае даследванне якасці жыцця ў свеце. Па ўзроўні якасці жыцця, Вена ўжо не першы раз заняла першае месца ў Еўрапейскім саюзе. Гэты горад атрымаў найлепшыя адзнакі ў сферах: інфраструктура, грамадскі транспарт, банкі і фінансы, бяспека, культура і вольнае баўленне часу. Гэты паказчык паслужыў штуршком для міжнародных кампаніяў, якія ахвотна працуюць у гэтым горадзе.

Паводле звестак статыстычнага ведамства ЕС «Еўрастат», Вена з'яўляецца горадам і рэгіёнам з высокім узроўнем дабрабыту. Яна здолела захаваць вядучыя пазіцыі і атрымаць пятае месца ў рэйтынгу самых багатых рэгіёнаў ЕС. Пра гэта сведчыць справаздача ЕС па рэгіёнах (паводле звестак Еўрастата). Паводле справаздачы, рэгіянальны ВУП у Вене складае 178% ад сярэдняга ў Еўропе. Апярэджваюць Вену па ўзроўні дабрабыту толькі Лондан, Люксембург, Брусель і Гамбург. У рэйтынгу Вена размешчаная вышэй за Дублін, Мюнхен, Амстэрдам і значна вышэй за Берлін. Таксама паводле дадзеных Еўрастата, у раздзеле справаздачы «Даследванне і развіццё», Вена падзяляе з Верхняй Баварыяй вышэйшы пункт рэйтынга.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчы орган — Венскі абшчынны савет (Wiener Gemeinderat), выканаўчы орган — Венскі гарадскі сенат (Wiener Stadtsenat), які складаецца з бургамістра Вены (Bürgermeister von Wien) і гарадскіх дарадцаў (Stadtrat).

Да 1918 года палітыку Вены фармавала Хрысціянска-сацыяльная партыя (папярэдніца сучаснай Аўстрыйскай народнай партыі, АНП), яе лідар Карл Лугер доўгі час быў мэрам горада. У нашы дні Вена з'яўляецца апорай аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў. Яны прыйшлі да ўлады яшчэ ў перыяд Першай рэспублікі (1918-1934) і правялі мноства наспелых сацыяльных рэформаў, палепшыўшы якасць жыцця сотняў тысяч працоўных. Палітыку мэрыі горада тых часоў паважалі сацыялісты па ўсёй Еўропе, якія называлі горад «Чырвонай Венай» (Rotes Wien). Адзіным перапынкам у праўленні сацыял-дэмакратаў у горадзе былі 1934-1945 гады, калі ў краіне зацараваў аўстрафашызм, а затым і нацызм, з аншлюс Аўстрыі Германіі.

У 1994 годзе замест папулярнага мэра Хельмута Цылько кіраўніком горада быў абраны іншы сацыял-дэмакрат — Міхаэль Хойпль. У 1996-2001 гадах сацыял-дэмакраты кіравалі горадам сумесна з Аўстрыйскай народнай партыяй. У 2005 годзе падчас муніцыпальных выбараў сацыял-дэмакраты атрымалі 49 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Іх асноўным супернікам у гарадскім парламенце была АНП, за якую прагаласавалі 18 адсоткаў выбаршчыкаў.

Муніцыпальныя выбары, якія прайшлі 10 кастрычніка 2010 года рэзка змянілі суадносіны сіл[5]. Сацыял-дэмакраты не змаглі дамагчыся абсалютнай большасці, атрымаўшы 44 адсоткі галасоў. АНП атрымала толькі 13 працэнтаў, а праварадыкальная Аўстрыйская партыя свабоды амаль падвоіла свой мінулы вынік, атрымаўшы 27 адсоткаў галасоў і стаўшы, такім чынам, другой партыяй па колькасці дэпутатаў у гарадскім парламенце (які, згодна з законам, абірае мэра)[6].

Гарады-сябры[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Probleme statt Kuscheldecke(ням.) 
  2. Spielman, John Philip (1993). «The city & the crown: Vienna and the imperial court, 1600–1740». West Lafayette, Indiana: Purdue University Press. p. 141. ISBN 1-55753-021-1.
  3. Все столицы мира /Сост. О. В. Зыкина, Л. А. Бурлацкая, Г. А. Гальперина, Н. В. Иванова. — М.: Вече, 2005. С. 72.
  4. Путеводитель «Ле Пти Фюте» — Австрия. Изд. 5-е. — М.: Авангард, 2005. С. 67.
  5. FPÖ triumphiert mit Anti-Islam-Wahlkampf(ням.) 
  6. SPÖ verliert die Absolute(ням.) Шаблон:Недоступная ссылка