Пётр Цімафеевіч Мсціславец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Крыніца: be-x-old. Пісаны мною артыкул з др.рэд.
(Няма розніцы)

Версія ад 11:23, 19 красавіка 2007

Пётр Цімафеевіч МСЦІСЛАВЕЦ (пач. XVI ст. – пасля 1602), друкар.

Нарадзіўся ў Мсьціслаўле ў сям'і купца Цімафея і Еўдакіі, у якіх апроч Пятра было двое дзяцей. Пасля смерці бацькі стрыечны брат маці — майстра будаўнік Васіль ўзяў хлопчыка да сябе вучням. Магчыма разам з дзядзькам Пётр і апынуўся ў Маскве.

Друкарская дзейнасць

У 1564 разам з Іванам Фёдаравым выдаў у Маскве «Апостал» — першую датаваную рускую друкаваную кнігу.

У 1565 таксама разам з Іванам Фёдаравым зрабіў два выданні «Часоўніка» — кнігі, якая выкарыстоўвалася ў тым ліку і для пачатковага навучання грамаце.

У 1566 з-за ганенняў Мсціславец разам з Фёдаравым вымушаны былі пакінуць Маскву і вярнуцца ў ВКЛ. На Айчыне на грошы і ў Заблудаўскім маентку Рыгора Хадкевіча яны заснавалі новую друкарню, дзе карысталіся ўратаванымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі.

У 15681569 гг. разам з Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў «Евангельле вучыцельнае» — зборнік размоў і павучэнняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў.

Летам 1569 г. Пётр пакінуў Фёдарава і па прапанове братоў Зарэцкіх паехаў у Вільню, дзе на грошы і ў доме віленскіх купцоў, братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў пабудаваў новую друкарню і стварыў новы шрыфт, дошкі, застаўкі і літары.

У 1575 у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Евангельле Напрастольнае». Мсціславец першы зрабіў шрыфт падобны да буйнога паўуставу, у наступным яго капіравалі паўсюдна дзе друкавалі «Эвангельле Напрастольнае».

У 1576 у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Псалтыр», які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве.

Мсціславец у пасляслоўях да гэтых двух выданняў пералічвае імёны сваіх фундатараў — двух Зарэцкіх і двух Мамонічаў. З удзячнасьцю піша аб Зарэцкіх, аб тым як здолелі натхніць яго да пачатку самастойнай працы — «понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело». Таксама з удзячнасцю піша аб Мамонічах, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ва ўсім «изобильно его довольствовали». Аб сваёй працы кажа вельмі сціпла, нібыта ён проста не жадае боскага пакарання за марнагубства дадзенага яму талента.

Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік». У тым жа годзе Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Верагодна гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён быў незадаволены спыненнем выдавецкай дзейнасці. Мсціславец звярнуўся ў суд для падзела друкарскай маёмасці, па выраку ён мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьма Мамоніч кнігі: Евангельлі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда ня быў выкананы і друкарня стаяла апячатаная.

У 1577 суд, верагодна па запыце Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак на конт друкарскай маёмасці.

Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца.

Некаторыя даследчыкі, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з маёмасці Мсціслаўца ані шрыфтоў, ані дошак, ані літар, а таксама на тое, што значная частка яго друкарскага матэрыялу выкарыстаная ў астрожскіх выданнях 1590-х гг. і пач. XVII ст. лічаць, што Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні якую каля 1578 г. ў Астрозе заснаваў К. К. Астрожскі. Такім чынам, магчыма, што жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але не на вялікі час. Пасля таго як Фёдараў у 1582 г. пакінуў Астрог верагодна менавіта Мсціславец узначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб постнічастве» Васілія Вялікага 1594 г. і «Часаслоў» 1602 г. надрукаваны ў Астрозе ня толькі яго віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем яго віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак, буйных літар, але ў іх бачныя і яго тэхнічныя прыёмы аналагічныя віленскім.

Дакладная дата смерці невядома, але верагодна пасля 1602 году.