Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.
З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 79.
- ↑ а б в г д е Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 41. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 150.
- ↑ а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 40–41. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 434, 595.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 434.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 39. — 377 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.
- Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.
- Кашталяны віленскія
- Гетманы польныя літоўскія
- Гетманы вялікія літоўскія
- Кашталяны троцкія
- Ваяводы віцебскія
- Старосты гарадзенскія
- Ваяводы кіеўскія
- Старосты тыкоцінскія
- Падкаморыя вялікія літоўскія
- Нарадзіліся ў 1513 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1572 годзе
- Памерлі 9 лістапада
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў Беластоцкім павеце
- Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры
- Хадкевічы
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае)
- Старосты магілёўскія