BAFTA: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Картка прэміі |
{{Картка прэміі |
||
|назва = «БАФТА» |
|назва = '''Прэмія «БАФТА»''' |
||
|арыгінальная назва = {{lang-en|BAFTA}} |
|арыгінальная назва = {{lang-en|BAFTA Awards}} |
||
|лога = |
|лога = |
||
|шырыня_лога = 250px |
|шырыня_лога = 250px |
Версія ад 16:36, 20 снежня 2020
Прэмія «БАФТА» англ.: BAFTA Awards | |
---|---|
Тып | мастацкая ўстанова[d] і дабрачынная арганізацыя[d] |
Заснаванне | 1947 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месца | |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BAFTA (бел.: БАФТА) — прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (англ.: The British Academy of Film and Television Arts), якая ўручаецца за дасягненні ў наступных галінах: кінематаграфія, тэлебачанне, камп’ютарныя гульні, мастацтва для дзяцей.
Акадэмія была ўтворана 16 красавіка 1947 года пад кіраўніцтвам Дэвіда Ліна. У год утварэння і да 1976 акадэмія называлася Брытанскай Акадэміяй кіно. У 1958 годзе да акадэміі далучылася Гільдыя тэлевізійных прадзюсараў, а з 1976 года пачала называцца Брытанскай акадэміяй кіно і тэлевізійных фільмаў. Лаўрэаты ў якасці прыза атрымліваюць залатую маску.
Цырымоніі ўручэння кінематаграфічных узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў — нараўне з прысуджэннем прэміі «Залаты глобус», лаўрэатаў якой выбіраюць члены Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуду, — з’яўляюцца своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй «Оскара», бо ў большасці выпадкаў яны апярэджваць вынікі галасавання членаў Амерыканскай акадэміі кінамастацтва.
Упершыню прэмія была ўручана ў 1948 годзе ў Лондане. З 2000 года прэмія носіць імя The Orange British Academy Film and Television Awards — кампаніі — аператара сотавай сувязі Orange, якая зрабілася афіцыйным спонсарам цырымоніі ўручэння ўзнагарод c 1998 года. У сувязі з гэтым і былі зрушаныя тэрміны правядзення ўрачыстасці — з красавіка на люты.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт BAFTA (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 4.04.2010.
- Прэмія BAFTA на сайце «Internet Movie Database» (англ.)