Асвейскае: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: en:Lake Osveya |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: es:Osveya |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[cs:Asvějské jezero]] |
[[cs:Asvějské jezero]] |
||
[[en:Lake Osveya]] |
[[en:Lake Osveya]] |
||
[[es:Osveya]] |
|||
[[lt:Asveja (Baltarusijos ežeras)]] |
[[lt:Asveja (Baltarusijos ežeras)]] |
||
[[lv:Asvejas ezers (Baltkrievija)]] |
[[lv:Asvejas ezers (Baltkrievija)]] |
Версія ад 01:23, 7 красавіка 2010
Асвейскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,8 м |
Даўжыня |
|
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 259 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шаблон:Вызнч, самае паўночнае возера Беларусі і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне, у басейне ракі Дрыса.
Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.
Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, ёсць значны па памерах востраў. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.
Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў – зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.
Возера Асвейскае – буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі Anas platyrhynchos, нырка-сівака Aythya ferina і лыскі Fulica atra. Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.
Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка Асвейскі.
Зноскі
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org