Ахоўнае аддзяленне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
Радок 7: Радок 7:
[[Катэгорыя:Расійская імперыя]]
[[Катэгорыя:Расійская імперыя]]


[[be-x-old:Ахоўнае адзьдзяленьне]]
[[be-x-old:Ахоўнае аддзяленьне]]
[[cs:Ochranka]]
[[cs:Ochranka]]
[[de:Ochrana]]
[[de:Ochrana]]

Версія ад 12:56, 2 ліпеня 2010

Шаблон:Вызнч (руск.: Охранное отделение), падрадзяленне дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Імперыі, якое займалася палітычным вышукам. З моманту стварэння аддзяленне атрымала выключнае права вядзення аператыўна-вышуковай працы па палітычных злачынствах, як у Расіі, так і за мяжой.

Аддзяленне па ахове парадку і грамадскай бяспекі было створана ў 1866 у Санкт-Пецярбурзе пасля замаху на Аляксандра II. У Маскве і Варшаве з'явілася ў 1880 году. З 1880 года падпарадкоўвалася непасрэдна Дэпартаменту паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

Да 1914 году ў краіне існавала 26 ахоўных аддзяленняў у розных губерніях і абласцях. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 ахоўныя аддзяленні былі скасаваныя. Агульная колькасць супрацоўнікаў усіх ахоўных аддзяленняў была меней за тысячу чалавек, з якіх дзвесце працавалі ў Санкт-Пецярбурзе. У большай частцы губерніяў было не больш за 2—3 супрацоўнікаў ахоўнага аддзялення. Акрамя афіцыйнага штата, ахоўнае аддзяленне мела спецыяльную агентуру — філёраў, якія ажыццяўлялі знешнее назіранне, і інфарматараў, укаранённых у палітычныя партыі.