Аляксандр II, імператар расійскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр II Мікалаевіч
Аляксандр II Мікалаевіч
сцяг
12-ы імператар Усерасійскі
18 лютага (3 сакавіка) 1855 — 1 (13) сакавіка 1881
Каранацыя: 26 жніўня (7 верасня) 1856
Папярэднік: Мікалай I
Пераемнік: Аляксандр III
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 17 (29) красавіка 1818(1818-04-29)
Масква, Крэмль,
Расійская імперыя
Смерць: 1 (13) сакавіка 1881(1881-03-13) (62 гады)
Санкт-Пецярбург, Зімовы палац, Расійская імперыя
Пахаванне: Петрапаўлаўскі сабор
Род: Раманавы
Бацька: Мікалай I
Маці: Шарлота Пруская (Аляксандра Фёдараўна)
Жонка: 1) Марыя Аляксандраўна
2) Кацярына Міхайлаўна Далгарукова
Дзеці: ад 1-га шлюбу
сыны: Мікалай, Аляксандр III, Уладзімір, Аляксей, Сяргей і Павел
дочкі: Аляксандра і Марыя
ад 2-га шлюбу
сыны: Георгій і Барыс
дочкі: Вольга і Кацярына
 
Ваенная служба
Званне: генерал-фельдмаршал
 
Аўтограф: SignatureAlexanderII.jpg
Манаграма: 75pxpxpx
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія I ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святой Ганны I ступені
Order of the Golden Fleece Rib.gif
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Ordre du Saint-Esprit Chevalier ribbon.svg
Ордэн Белага арла
Дом Раманавых (пасля Пятра III)
Пётр III=Кацярына II
Павел I
Аляксандр I
Канстанцін Паўлавіч
Мікалай I
Аляксандр II
Мікалай Аляксандравіч
Аляксандр III
Мікалай II
Аляксей Мікалаевіч
Георгій Аляксандравіч
Міхаіл Аляксандравіч
Уладзімір Аляксандравіч
Кірыл Уладзіміравіч
Уладзімір Кірылавіч
Барыс Уладзіміравіч
Андрэй Уладзіміравіч
Аляксей Аляксандравіч
Сяргей Аляксандравіч
Павел Аляксандравіч
Дзмітрый Паўлавіч
Канстанцін Мікалаевіч
Мікалай Канстанцінавіч
Канстанцін Канстанцінавіч
Дзмітрый Канстанцінавіч
Мікалай Мікалаевіч Старэйшы
Мікалай Мікалаевіч Малодшы
Пётр Мікалаевіч
Міхаіл Мікалаевіч
Мікалай Міхайлавіч
Аляксандр Міхайлавіч
Георгій Міхайлавіч
Міхаіл Паўлавіч

Аляксандр II Мікалаевіч, (17 (29) красавіка 1818, Масква — 1 (13) сакавіка 1881, Пецярбург) — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага (2 сакавіка) 1855 па 1 (13) сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў хатнюю адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-Цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў. У 1837 годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838—1839 гадах пабываў у Еўропе.

Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У 1836 годзе ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай. З 1849 года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў. Падчас Крымскай вайны 1853—1856 гадоў з аб'яўленнем Пецярбургскай губерніі на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.

Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру ў сакавіку 1856 года. У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 годзе ліквідаваў ваенныя паселішчы.

Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права. Прытрымваючыся ў 1857—1858 гадах «астзейскага варыянту» беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў (Н. А. Мілюцін, Я. І. Растоўцаў, Ю. Ф. Самарын, У. А. Чаркаскі; Вял. кн. Алена Паўлаўна і інш.).

Пры яго падтрымцы былі прыняты Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, ваенныя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў.

Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку. Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабыты ў першыя гады яго праўлення. Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію (у 1865—1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана). Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877—1878 гадоў.

Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863—1864 гадоў і замаху Д. У. Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д. А. Талстога, Ф. Ф. Трэпава, П. А. Шувалава. У 1867 годзе Аляска (Руская Амерыка) была перададзеная Злучаным Штатам.

Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку. У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце.

Перажыў некалькі пакушэнняў: Караказава (1866), Беразоўскага (1867), Салаўёва (1879), Халтурына (1880). 1 (13) сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім.

Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]