Уолт Уітмен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: ru:Уитмен, Уолт
Радок 10: Радок 10:
==Беларускія пераклады==
==Беларускія пераклады==
*Лісце травы: Вершы / Пер.з англ.Я.Сіпакова. - Мн.: Мастац.літ., 1978.
*Лісце травы: Вершы / Пер.з англ.Я.Сіпакова. - Мн.: Мастац.літ., 1978.
*Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г.Лангфэла. Лісце травы: Вершы/У.Уітмен. Пер.з англ.А.Куляшова,Я.Сіпакова; Прадм.М.Тычыны. - Мн.: Мас.літ., 1994. - 303 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9


На беларускую мову яго вершы перакладалі [[Ю. Гаўрук]], [[Я. Семяжон]], [[Я. Сіпакоў]], [[К. Цвірка]].
На беларускую мову яго вершы перакладалі [[Ю. Гаўрук]], [[Я. Семяжон]], [[Я. Сіпакоў]], [[К. Цвірка]].

Версія ад 10:01, 18 жніўня 2010

Уолт Уітмен

Уолт У · ТМЕН (англ.: Walt Whitman; 31.5.1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША26.3.1892) — амерыканскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакр.. развідця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусв. вядомасць прынесла кн. вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навук. тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манум. сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады

  • Лісце травы: Вершы / Пер.з англ.Я.Сіпакова. - Мн.: Мастац.літ., 1978.
  • Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г.Лангфэла. Лісце травы: Вершы/У.Уітмен. Пер.з англ.А.Куляшова,Я.Сіпакова; Прадм.М.Тычыны. - Мн.: Мас.літ., 1994. - 303 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9

На беларускую мову яго вершы перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка.

Літаратура

  • Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.

Шаблон:Link GA